ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Тэндэнцыі ў бібліятэчнай справе: з прэзентацыяй у “алмазе ведаў” выступіў замежны спецыяліст
Інтрыгі і жарсці часоў Рэфармацыі

Дзед Талаш i дзед Васiль

Дзед Талаш i дзед Васiль
Іншыя Навіны

У цэнтры Мiнска на плошчы Якуба Коласа знаходзiцца знакамiтая скульптурная кампазiцыя, адзiн з увасобленых герояў – дзед Талаш.

У бессмяроцце пакрочыў дзед Талаш са старонак аповесцi Якуба Коласа «Дрыгва», якая была надрукавана 85 год таму, у 1934 годзе.

Шмат пазней Якуб Колас напiша горкi верш пра лёс сваiх твораў:

«У глушы», «У глыбi Палесся» толькi пнi,
«Адшчапенец» мой закончыў свае днi.
Над «Распуснiкам Савосем» стаiць крыж,
Эх, нядоўга жыў на свеце ты, малыш.
Нiчагусенькi няма на «Рубяжы»,
«Казкi жыцця» мае леглi пад нажы,
Глушыць нiву маю дзiкая трава,
Засталася ад мяне адна «Дрыгва».

Kolas250919_1.jpg

Гэты верш адлюстроўвае вечнае змаганне Коласа з цэнзурай. У 1932 годзе вульгарны крытык Лука Бэндэ адзначае ў iнфармацыйнай запiсцы, што напiсанае Коласам пасля рэвалюцыi значна нiжэй па мастацкай якасцi за ранейшыя творы. Таму перад пiсьменнiкам стаяла жыццёва важная задача: напiсаць нешта адначасова i правiльнае, i на высокiм мастацкiм узроўнi.

Росквiт калгасаў i фабрык неяк не натхняў на шэдэўр... I тут падварочваецца сюжэт: стары паляшук змагаўся з белапольскiмi акупантамi. Гэта была магчымасць стварыць яскравы нацыянальны характар, прыдумаць цiкавую фабулу...

Аповесць «Дрыгва» стала творчай удачай. Вы здзiвiцеся, але падчас працы над аповесцю Колас не рабiў спроб сустрэцца з прататыпам:

«Упершыню сустрэўся з героем сваёй аповесцi ў Мiнску, у будынку Акадэмii навук. Гэта было ў 1934 годзе, пасля таго, як аповесць была выдадзена. Дзед Талаш прачытаў яе i вырашыў убачыць мяне. Мы гаварылi з iм пра аповесць. Дзед крыху крытыкаваў мае пралiкi. Так, напрыклад, у аповесцi дзед названы Рыгорам. На самай жа справе яго завуць Васiлём (Iсакавiчам). Я пераблытаў i iмёны яго сыноў. Ён таксама не быў згодзен са мной i ў тым, што ён збег ад трох канваiраваўшых яго польскiх салдат. Дзед упарта стаiць на тым, што iх было пяць...»

Аповесць набывае новых i новых чытачоў. У тым жа 1934 м яна выходзiць у перакладзе на рускую мову ў Маскве. Але рэальны дзед Талаш быў чалавекам зусiм не простым, па сялянску хiтраватым i даволi амбiцыйным. Вядома, што ён сам прасiў аб узнагароджаннi сябе ордэнам. Паэт Рыгор Рэлес сведчыў, што баявiты партызан хадзiў за Коласам i патрабаваў падзялiцца ганарарам за «Дрыгву». А калi ў 1936 годзе рыхтавалiся адзначаць 30 годдзе лiтаратурнай дзейнасцi Якуба Коласа, бюро Петрыкаўскага райкама партыi прыняло пастанову:

«В связи с тем, что дед Талаш до этого времени не вступил в колхоз и никакого участия в организационно хозяйственном управлении колхоза не принимает, живет единоличником, своих обязательств перед государством не выполняет и авторитетом среди колхозников не пользуется, бюро РК КП(б)Б считает организацию передачи о творчестве Якуба Колоса непосредственно с колхоза, где живет Талаш, нецелесообразно» (здесь и далее орфография оригинала. – Л.Р.).

Праўда, землякам гераiчнага партызана было ўказана на «политическую близорукость», таму што «Дрыгва» – «одно из лучших современных произведений, ярко рисующее и показывающее самоотверженную борьбу белорусских партизан в период гражданской войны с белопольскими панами, ...а главную роль, т.е. герой этого красочного произведения является дед Талаш».

Kolas250919_2.jpg

Сцэна з оперы «У пушчах Палесся»
Анатоля Багатырова. 1939 год.

У 1937 м на аснове аповесцi ствараецца п’еса «У пушчах Палесся», у 1939 м кампазiтар Анатоль Багатыроў напiсаў на яе аснове оперу. Даследчык Мiкола Жыгоцкi прыводзiць успамiны дырэктара Мiнскага тэатра оперы i балета Гантмана:

«Аднойчы, калi iшла рэпетыцыя партызанскай сцэны, у цёмную глядзельную залу Якуб Колас увайшоў не адзiн: побач з iм быў невысокi, ужо зусiм сiвы, але яшчэ моцны, каржакаваты стары. Пiсьменнiк клапатлiва пасадзiў свайго спадарожнiка ў мяккае крэсла. Дзед Талаш у той час падказаў мастаку правiльнае афармленне сцэны, з задавальненнем слухаў многiя арыi, асаблiва – «Люблю я прыволле...».

Подзвiгi дзеда Талаша прадоўжылiся ў Другую cусветную. Зноў пайшоў у партызаны... Потым быў вывезены ў Маскву – стогадовы партызан успрымаўся сiмвалам нязломнасцi народа. Талаш зноў сустрэўся з Коласам – захаваўся здымак, на якiм яны сядзяць у гатэлi «Масква» i п’юць гарбату. Колас пiсаў жонцы: «Я гляджу на яго сялянскi воблiк, i мне з iм весялей».

Kolas250919_3.jpg

Дзед Талаш i Якуб Колас. 1943 год.
Фота БелТА.

Дзед Талаш пражыў 103 гады. Персанаж Якуба Коласа жыве дасюль i набывае новых прыхiльнiкаў.

Аўтар публікацыі: Людміла Рублеўская.

Крыніца: СБ. Беларусь сегодня

Навіны

Віншуем з юбілеем Наталлю Паўлаўну Алейнікаву!

18 Вер 2024

Наталля Паўлаўна, прыміце ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншаванні з цудоўнай юбілейнай датай! Моцнага здароўя на доўгія гады, невычэрпнага жаночага шчасця, багацця, цяпла ў доме і гармоніі ў душы. Няхай усё складаецца ўдала і гарманічна, жыццё будзе напоўнена яркімі фарбамі і толькі добрым настроем! Хай блізкія акружаюць клопатам і любоўю, спраўджваюцца самыя смелыя і грандыёзныя мары.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Уладар дзіцячых мар

17 Вер 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Уладар дзіцячых мар”, прысвечаная 75-годдзю беларускага пісьменніка Аляксея Мікалаевіча Якімовіча, праходзіць з 17 верасня па 20 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Назаўжды разам!

17 Вер 2024

17 верасня 1939 года – найважнейшы дзень у гісторыі беларускага народа. Менавіта тады пачаўся вызваленчы паход Чырвонай арміі, які дапамог працоўным Заходняй Беларусі зліцца з БССР. Ажыццявілася запаветная мара беларускага народа зноў стаць адзіным цэлым.

Выставачныя мультыпраекты

1–14 верасня 1944 года. На шляху да Вялікай Перамогі

16 Вер 2024

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Бібліятэкарам