З нагоды Дня бібліятэк Баранавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка і Баранавіцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя В.П.Таўлая пры ўдзеле Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі прэзентуюць велапрабег “На ровары па бібліятэках”.
Мерапрыемства пройдзе 12–13 верасня. У праграме – наведванне бібліятэк у вёсках Крошын, Вольна, Гарадзішча, Арабаўшчына, Сталовічы і Мір, а таксама экскурсіі ў музей-сядзібу А. Міцкевіча, Баранавіцкую ЦРБ і Баранавіцкую ЦГБ.
Да ўдзелу запрашаюцца бібліятэкары, а таксама ўсе ахвотныя. Неабходна папярэдняя рэгiстрацыя, якая ўжо пачалася і працягнецца да 6 верасня. Каардынатарка удзельнікаў з Баранавічаў – Наталля Станкевіч, in@tavlay-library.by.
Каардынатарка астатніх удзельнікаў – Настасся Жарская, anviza@yandex.ru. Для рэгістрацыі трэба даслаць на адзін з пазначаных вышэй мэйлаў наступныя дадзеныя: імя-прозвішча, дата нараджэння, месца працы і пасада, нумар тэлефона, адрас электроннай пошты. Колькасць месцаў абмежаваная. Удзельнікі самастойна пакрываюць выдаткі на дарогу да месца старту. харчаванне і начлег. Усё гэта будзе арганізавана, сума ўнёску складзе прыкладна 350 тыс. (аднак будзе яшчэ ўдакладняцца).
Старонка мерапрыемства ў Facebook
Крыніца: Беларуская бібліятэчная асацыяцыя