ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Лісты і пачуцці, што застылі ў часе
Выязная віртуальная экскурсія: дарогамі жыцця Уладзіміра Караткевіча

Удзельная вага “Дзеяслова” ў літаратурным працэсе – вялікая

Удзельная вага “Дзеяслова” ў літаратурным працэсе – вялікая
Іншыя навіны

Удзельная вага “Дзеяслова” ў літаратурным працэсе – вялікая

Выпуск 100-га нумара часопіса “Дзеяслоў” быў адзначаны вечарынай у мінскай кавярні “Грай”. З прамовамі выступілі Сяргей Дубавец, Барыс Пятровіч, Міхась Скобла, Алесь Пашкевіч, Леанід Дранько-Майсюк, Леанід Галубовіч і іншыя празаікі, паэты і літаратурныя крытыкі.

“Часопіс “Дзеяслоў” паўстаў 17 гадоў таму як адказ на ўмяшальніцтва дзяржавы ў літаратурны працэс. Вясной 2002 года Міністэрства інфармацыі Беларусі правяло рэарганізацыю літаратурна-мастацкіх выданняў, у выніку якой усе літаратурныя часопісы былі пазбаўленыя права на юрыдычную, эканамічную і творчую самастойнасць і аб’яднаныя ў гэтак званы холдынг “Литература и искусство”. Галоўнай мэтай стварэння холдынгу было ўстанаўленне дзяржаўнага кантролю над літаратурным працэсам у краіне. На месца звольненых галоўных рэдактараў часопісаў былі прызначаныя лаяльныя ўладам кіраўнікі. На знак пратэсту многія пісьменнікі – супрацоўнікі калектываў – звольніліся з рэдакцый…” – паведаміў сайт СБП.

sbp1.jpg

Вядоўца імпрэзы Усевалад Сцебурака згадаў пра паездкі па рэгіёнах з прэзентацыямі нумароў часопіса, запамінальныя сустрэчы ў бібліятэках, універсітэтах, школах. Госці імпрэзы павіншавалі таленавітых аўтараў і руплівых супрацоўнікаў, якія ствараюць выданне.

sbp2.jpg

Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч распавёў, як 17 гадоў таму ў 2002 годзе нарадзіўся новы часопіс. У першы яго нумар прапанавалі свае творы Ніл Гілевіч, Янка Брыль, Уладзімір Някляеў, Святлана Алексіевіч, Уладзімір Арлоў і іншыя літаратары. Часопіс быў прэзентаваны на з’ездзе Саюза беларускіх пісьменнікаў 23 верасня 2002 года. Над укладаннем і аздабленнем часопіса, як і тады, сёння рупяцца Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Андрэй Федарэнка, Анатоль Івашчанка і Генадзь Мацур.

– 17 гадоў успрымаюцца як цэлае стагоддзе! – адзначыў Міхась Скобла. – Столькі выдатных твораў надрукавана ў гэтым часопісе, што можна бесперапынна даваць Нобелеўскую прэмію! Пакуль далі толькі адну, але я ўспрымаю яе як Нобелеўскую прэмію часопісу “Дзеяслоў”, бо Святлана Алексіевіч – аўтарка таксама і 100-га нумара часопіса.

– Літаратурны твор – маральны дакумент, які дапамагае жыць, – прызнаўся Леанід Дранько-Майсюк. – Такія тэксты ёсць у кожным нумары часопіса “Дзеяслоў”. Тут ёсць прастора для творчага эксперыменту, пошуку. Усё гэта ўзбагачае нашу жыццёвую прастору. 100 нумароў “Дзеяслова” – вельмі значная падзея!

sbp3.jpg

– Удзельная вага “Дзеяслова” ў літаратурным працэсе – вялікая, – падкрэсліў паэт Алесь Разанаў. – Я б назваў 100-ы нумар словам “цэнтурыя” – войска са 100 чалавек, якое змагаецца за беларускае слова і за статус творчасці. “Дзеяслоў” – магніт, які прыцягвае творцаў, стрыжань, на якім трымаецца літаратурнае жыццё.

– “Дзеяслоў змог з’яднаць літаратурныя традыцыі і інавацыі, займеў свой непаўторны стыль і твар, – адзначыў спадар Алесь Пашкевіч. – Праз 17 гадоў гэта не толькі выдавецкі праект, гэта своеасаблівая незалежная літаратурная акадэмія, тысячы вечарын з прэзентацыямі кніг па краіне, дзясяткі канферэнцый, прэмія “Залаты апостраф”, сайт часопіса.

На вечарыне ў кавярні “ Грай” са спевамі выступілі Алесь Камоцкі і Алег Хаменка з гуртом “Палац”.

Аўтар публікацыі: Эла Дзвінская. Фота: Ціхан Чарнякевіч.

Крыніца: Саюз беларускіх пісьменнікаў


Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам