ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Найважнейшая справа
Віншуем дарагіх калег з Днём маці!

У Мінску шведская пісьменніца і мастачка Сара Лундберг распавядзе, што рабіць з марамі

У Мінску шведская пісьменніца і мастачка Сара Лундберг распавядзе, што рабіць з марамі
Іншыя навіны

Візіт Сары Лундберг у Беларусь арганізаваны ў межах выставачнага праекта “Прысутнасць” Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.

У асобнай залі з 3 кастрычніка па 9 лістапада 2019 года экспануецца серыя ілюстрацый Сары Лундберг да дзіцячай кнігі “Птушка ўва мне ляціць, куды захоча”, якая выйшла ў беларускім перакладзе Надзеі Кандрусевіч у выдавецтве Koska ў 2018 годзе. Выстава і сустрэча арганізаваны пры падтрымцы дзяржаўнай Рады па культуры Швецыі і Пасольства Швецыі ў Мінску.

Сара Лундберг – шведская пісьменніца і мастачка. Нарадзілася ў 1971 годзе. У 1994 годзе скончыла Мастацкі каледж Уэстмінстэра, штат Мэрылэнд, ЗША, са ступенню кандыдата мастацтва і тэатра. У 2008 годзе скончыла Акадэмію мастацтваў у Стакгольме. У 2009 годзе дэбютавала са сваёй першай кнігай “Віта Белая Крэска” адначасова як аўтарка і як ілюстратарка.

У 2011 годзе працяг кнігі “Віта Белая Крэска і Эйвінд” быў намінаваны на прэмію Аўгуста.

У 2017 годзе Сара Лундберг атрымала прэмію Аўгуста за кнігу “Птушка ўва мне ляціць, куды захоча”, якая была прызнана найлепшай кнігай года ў Швецыі для дзяцей і падлеткаў.

Выстава Сары Лундберг – кампазіцыя з ілюстрацый мастачкі да кнігі “Птушка ўва мне ляціць, куды захоча”. Гісторыя, натхнёная жыццём, працай, лістамі і дзённікамі шведскай мастачкі Бэрты Хансан.

На пачатку 1900-х у вёсцы Хамердаль у Швецыі нарадзілася дзяўчынка, якую назвалі Бэртай. Больш за ўсё на свеце яна любіла маляваць і марыла стаць мастачкай. Але ў той час атрымаць мастацкую адукацыю было надзвычай складана. Асабліва дзяўчынцы з простай сялянскай сям’і. Бэрта мусіла дапамагаць па гаспадарцы, калі яе маці захварэла на сухоты.

Але што рабіць з марамі і жаданнямі? Ці спраўдзяцца яны?

18 кастрычніка 2019 года а 18:00 у памяшканні Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў (Мінск, вул. Някрасава, 3) адбудзецца сустрэча са шведскай мастачкай і пісьменніцай Сарай Лундберг, у рамках якой таксама запланавана аўтограф-сесія. Уваход вольны.
Крыніца: Новы час

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам