ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Аляксей Шэін: першая кніга дапамагла нарадзіць трэцяга сына
Вэб-семінар па стварэнні рэестра кніжных помнікаў

Тры кнігі, якія варта прачытаць дзецям гэтым летам

Тры кнігі, якія варта прачытаць дзецям гэтым летам
Іншыя навіны

Сёлета беларускія пісьменнікі ўступілі ў таемную змову – і выдалі якраз да лета тры шыкоўныя кнігі на беларускай мове.


Ідэальна падыходзіць для чытання бацькоў дзецям. “Нататкі таткі”, Андрэй Хадановіч.
Каму спадабаецца: дзецям ад года і вышэй.
Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, бацька сімпатычнай і гарэзлівай дзяўчынкі Аленкі, сабраў пад адной (дарэчы, вельмі прыгожай) вокладкай вершыкі, якія складаліся падчас вясёлых гульняў, далёкіх падарожжаў і выхаваўчых момантаў у жыцці бацькі і дачкі. Звычайныя моманты звычайнага жыцця звычайнай сям’і ператвараюцца ў нагоду для жартаўлівага верша: там, дзе іншыя бацькі пачнуць чытаць маралі альбо нават павышаць голас, татка Андрэй пасмяецца ці па-добраму пакпіць са сваёй дачушкі. І Аленка не адстае: яна часам нават здзекуецца са свайго па-даросламу някемлівага таткі, задае яму незвычайныя пытанні і з задавальненнем ставіць яго ў тупік.
Але ж паглядзіце: ім хораша разам, і цяжкі працэс дзіцячага выхавання ў выкананні таткі Андрэя выглядае на чароўную гульню. Кажуць, што дзеці, якія чытаюць “Нататкі таткі”, пачынаюць у тую ж хвіліну самастойна чысціць зубы і есці малочную кашу – такім заразлівым атрымліваецца прыклад гарэзы Аленкі.

Найлепшая кніжка для першага самастойнага чытання: “Сумны суп”, Вольга Гапеева.
Каму спадабаецца: дзецям ад чатырох гадоў і вышэй.
Кніга Вольгі Гапеевай выдадзена яшчэ год таму, але менавіта зараз расце хваля чытацкай цікавасці да яе: менавіта “Сумны суп” стаў лепшай дзіцячай кнігай мінулага года па выніках апытання беларускай пісьменніцкай супольнасці. Напрыканцы мая гэтага года аўтарытэтнае журы абвясціла пераможцаў прэміі “Кнігі года”, і ў намінацыі “Дзіцячая літаратура” перамагла менавіта Вольга Гапеева з “Сумным супам”.
У гэтай кніжцы суп сумуе ад таго, што ніхто яго не есць, гузікі шукаюць сэнс жыцця, парасоны патрабуюць тэрміновай дапамогі, вожыкі крыўдзяцца на авечак, бо чаму дзеці, якія кладуцца спаць, лічаць менавіта авечак, а не вожыкаў? Аматарам камп’ютарнай анімацыі можна параіць прыгожы буктрэйлер да кнігі “Сумны суп”, пасля якога саамы ўпарты вораг летняга чытання адкладзе лук і стрэлы і сядзе за кніжку.

Першае беларускае “высокае” фэнтэзі, якога так не хапае сучасным падлеткам. “Сем камянёў”, Аляксей Шэін.
Каму спадабаецца: падлеткам ад дванаццаці і вышэй.
Кніга Аляксея Шэіна – сапраўдная падзея гэтага лета, бо беларуская літаратура ўпершыню прапаноўвае сваім чытачам класічнае “высокае” фэнтэзі, складзенае згодна з самымі суровымі патрабаваннямі жанру. Прыгожая легенда, чароўная краіна, у якой гэтая легенда спраўджваецца небяспечнай быллю, мужныя героі і бязлітасныя ворагі, першае каханне і першая здрада – усё тое, чаго чакаюць падлеткі ад літаратуры, яны адшукаюць у захапляльным свеце “Сямі камянёў”.
Ёсць у гэтай кніжкі і яшчэ адна незвычайная якасць: менавіта яна здольна пераадолець прыкры стэрэатып сучаснага падлетка, маўляў, усё беларускае – нецікавае. Пакуль што не знайшлося ніводнага чытача, малодшага за адзінаццаць гадоў, які б кінуў чытаць “Сем камянёў” – усе дачытваюць да канца і патрабуюць працягу.

Аўтар публікацыі: Ганна Аніськіна.

Крыніца: газета “Комсомольская правда в Белоруссии”

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам