ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Тры кнігі, якія варта прачытаць дзецям гэтым летам
У сузор’і мастацкіх адкрыццяў

Вэб-семінар па стварэнні рэестра кніжных помнікаў

Вэб-семінар па стварэнні рэестра кніжных помнікаў
Іншыя навіны

24 чэрвеня ў бібліятэцы адбыўся вэб-семінар па пытанні стварэння Дзяржаўнага рэестра кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь.


Арганізатарам мерапрыемства выступіла Нацыянальная бібліятэка Беларусі, на якую ўскладзена функцыя фарміравання і вядзення Дзяржаўнага рэестра кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь (далей – Рэестр).

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі бібліятэк, музеяў і архіваў Беларусі. З прапановамі і пытаннямі ў анлайн-рэжыме выступілі прадстаўнікі абласных бібліятэк краіны (Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага, Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна, Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна, Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага, Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І.Леніна), а таксама Нацыянальнага полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

З паведамленнямі выступілі намеснік дырэктара па навуковай і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша, загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Галіна Кірэева, загадчык аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Сцефановіч, загадчык аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь Валерый Герасімаў, вядучы бібліёграф залы рэдкіх кніг і дакументаў аддзела абслугоўвання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Тамара Самайлюк, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна Запартыка.

Удзельнікі семінара падкрэслілі, што для якаснага вядзення Рэестра неабходна: правесці аналіз сучаснага стану работы з кніжнымі помнікамі ўстаноў-фондатрымальніц, распрацаваць навуковае і метадычнае забеспячэнне працы, стварыць уніфікаванае праграмнае забеспячэнне, хадайнічаць аб стварэнні міжведамаснага савета і арганізаваць рэгіянальныя цэнтры па вядзенні Рэестра, уключыць у сістэму прафесійнай бібліятэчнай адукацыі падрыхтоўку кадраў і рэгулярнае павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў, арыентаваных на працу з кніжнымі помнікамі.

Нацыянальная бібліятэка рэкамендавала ў якасці метадычнай асновы для працы з кніжнымі помнікамі электроннае выданне “Кніжныя помнікі: выяўленне, апісанне, захоўванне, выкарыстанне: метадычныя матэрыялы” (Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2012).

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам