ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Аўтапартрэт на фоне класіка
Нараджэнне літаратурных “кветак”

Традыцыям – палымнець, навацыям – усталёўвацца

Традыцыям – палымнець, навацыям – усталёўвацца
Іншыя навіны

95 гадоў назад, 9 жніўня, выйшаў першы нумар газеты "Звязда". Галоўны рэдактар выдання Алесь Карлюкевіч падзяліўся з чытачамі сваімі думкамі.


95-гадовы шлях газеты – гэта велізарная дарога здзяйсненняў, адкрыццяў, перамог і, на вялікі жаль, пэўных пралікаў і няўдач. Часам здараецца так, што цану кожнаму кроку выстаўляе не толькі сучаснасць, а яшчэ і далёкае заўтра. У гісторыі "Звязды" было шмат рознага. Але ва ўсе часы тут працавалі і працуюць у асноўным падобныя між сабой людзі – простыя, сумленныя газетчыкі, якія верылі і вераць у сілу друкаванага слова, яго ўплыву на грамадства, на штодзённае жыццё. Тыя газетчыкі, якія з гэтай верай кожны па-свойму ўглядаўся і ўглядаецца ў падзеі навакольнай рэчаіснасці. Так было ў 1917 годзе, так было ў 1927-м, а таксама ў гады Вялікай Айчыннай вайны, калі "Звязда" прыходзіла да чытача ў акупаваным фашыстамі Мінску, у занятай ворагам Беларусі, а пасля і ў 1949-м, 1953-м ды і ў іншыя гады. Магчыма, гісторыкі ацэняць, ды ўжо і ацэньваюць многія газетныя старонкі з пункту гледжання выключна кан’юнктуры таго ці іншага часу. Мы ж – не суддзі сваім папярэднікам. Адно толькі мы можам: выбіраць уласныя шляхі і па-свойму аглядаць далёкае ўчора, мяркуючы ўлічыць яго вопыт.

Нас хвалюе сённяшні дзень краіны, сённяшні стан грамадства. Імкнучыся напоўніцу адлюстраваць усё тое, чым жывуць людзі, мы стараемся трапіць у кожны куточак Беларусі. З упэўненасцю, што па ўсёй нашай Айчыне нямала цікавага і вартага газетнай увагі, адпаведна – увагі шырокага кола чытачоў, мы збіраем цэласны партрэт рэчаіснасці.

Тэматычна шматаблічная, з рознымі абсягамі праблем і клопатаў, якія вылучаюцца на старонках газеты, "Звязда" выдае разам са сваімі заснавальнікамі дадатак "Мясцовае самакіраванне". А з Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі – газету ў газеце "Чырвонка. Чырвоная змена". Мы вельмі спадзяёмся на развіццё і пашырэнне прасторы гэтых творчых праектаў. Кіраўніцтвам краіны прынята рашэнне аб стварэнні рэдакцыйна-выдавецкай установы "Выдавецкі дом «Звязда»", у якім поруч з калектывам урадавай і парламенцкай газеты "Звязда" будуць працаваць рэдакцыі цэлага шэрагу літаратурна-мастацкіх і культуралагічных выданняў: газеты "Літаратура і мастацтва", часопісаў "Полымя", "Маладосць", "Нёман", "Вожык". "Выдавецкі дом «Звязда»", паяднаўшы разам публіцыстычны вопыт майстроў-газетчыкаў і мастацкія памкненні літаратараў, зоймецца і кнігавыдавецкай справай. Найперш – у галіне мастацкай літаратуры, праяўляючы разам з тым увагу да гісторыка-асветніцкай кнігі, да спадчыны нашых класікаў, дбаючы пра пошук цікавых імёнаў у асяродку літаратурнай моладзі.

І, канешне ж, па-ранейшаму, як гэта і было ва ўсе звяздоўскія гады, мы ўважлівыя да чытацкіх падказак і меркаванняў. Ідучы наперад, набываючы новы вопыт, мы заўсёды імкнёмся задаволіць запатрабаванні нашага чытача – добрага, спакойнага, талерантнага, разумнага, дзеяздольнага чалавека. З вамі, дарагія чытачы, і будзе надалей ісці наш газетны дыялог.

Тры пытанні ад карэспандэнта "Народнай газеты" Алесю Карлюкевичу

Сёння “Звязда” – гэта...
– Грамадска-палітычнае выданне на беларускай мове для чытачоў нашай краіны. Газета для тых, хто жыве і ў вёсцы, і ў горадзе. Для тых, хто цікавіцца не толькі гісторыяй, культурай, асветніцтвам у нашай краіне, але і ўсімі падзеямі. Для тых, хто хоча быць інфармацыйна насычаным. “Звязда” – гэта газета беларускай інтэлігенцыі. Пад словам “інтэлігенцыя” мы маем на ўвазе рысу характару людзей, якія належаць да розных сацыяльных груп, іх пэўныя суадносіны з навакольным светам, не размяжоўваючы іх па класах ці месцах пражывання. Інтэлігента, нашага чытача, можна знайсці і сярод вясковых рабочых, і сярод сталічных пісьменнікаў і вучоных.

“Звязда” з’яўляецца найстарэйшым выданнем у Беларусі. Наколькі лёгка ці складана выконваць адначасова ролю газетнага патрыярха і сучаснага медыя ХХІ стагоддзя?
– Зыходзячы з таго, што ў “Звязды” такі багаты вопыт, ёсць вялікая адказнасць за тое, каб адбывалася пэўнае развіццё газеты, каб традыцыі, назапашаныя журналістамі старэйшага пакалення, набывалі новае афармленне і ішлі наперад. Спадзяёмся, у нас гэта атрымліваецца. – Газета сапраўды развіваецца на вачах. Гэта заўважаюць і чытачы, і калегі.

 

А што чакае “Звязду” ў бліжэйшы час – на шляху да 100-годдзя?
– Кіраўніцтвам краіны прынята рашэнне аб стварэнні рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом “Звязда”». Новае прадпрыемства, акрамя газеты “Звязда”, аб’яднае рэдакцыі літаратурна-мастацкіх і культуралагічных часопісаў, газету “ЛіМ”, кніжны праект – рэдакцыю, дзе будуць выдавацца ў першую чаргу творы беларускай мастацкай літаратуры. Вядома, “Звязда” – штодзённае ўрадавае парламенцкае выданне – будзе несумненным лідарам створанай беларускамоўнай масмедыйнай прасторы.

Источник: газета "Звязда"

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам