ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Выстаўка святочнага плаката “З Новым годам!”
Цырымонія перадачы Слуцкага Евангелля ў дар

Слова роднага майстар

Слова роднага майстар
Іншыя навіны

Свой чарговы ўрок па беларускай літаратуры навучэнцы Гомельскага дарожна-будаўнічага каледжа правялі 16 снежня ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы.


Жыццё і творчасць народнага пісьменніка Беларусі І.Я. Навуменкі абрана тэмай гэтых незвычайных заняткаў.

У праграму ўрока ўвайшлі экскурсія па бібліятэцы, кароткі агляд жыцця і творчасці пісьменніка.

Адбылося знаёмства з музейнай экспазіцыяй, прысвечанай 85-й гадавіне з дня нараджэння І.Я. Навуменкі, і з віртуальнымі музеямі пісьменнікаў-землякоў, іншымі электроннымі рэсурсамі.

На кніжнай выстаўцы, акрамя мастацкіх твораў, дэманстраваліся і навуковыя манаграфіі.

Асаблівую ўвагу наведвальнікаў выклікалі кнігі з аўтографам, а таксама запіс ў Кнізе ганаровых гасцей, што зроблены І. Навуменкам падчас чытацкай канферэнцыі па яго творах ў 1963 годзе.

Крыніца: Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У. І. Леніна

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам