ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Помнік Уладзіміру Караткевічу з'явіцца да канца года ў Кіеве
Слова роднага майстар

Выстаўка святочнага плаката “З Новым годам!”

Выстаўка святочнага плаката “З Новым годам!”
Іншыя навіны

З 17 снежня па 20 студзеня ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) ладзіцца выстаўка “З Новым годам!: святочны плакат з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”.


На канкрэтных гістарычных этапах культурнае, палітычнае, эканамічнае жыццё адлюстроўвалася, перш за ўсё, у плакатным мастацтве – самым набліжаным да народных мас, дэмакратычным і аператыўным відзе графікі.

Плакат ствараецца, як правіла, на патрэбу дня, з’яўляецца непасрэдным водгукам на пэўную падзею і не прызначаецца для доўгага выкарыстання. І ў той жа час дзякуючы гістарычнай і мастацкай каштоўнасці лепшыя работы займаюць месца ў адным шэрагу з сапраўднымі творамі мастацтва і становяцца знакамі эпохі.

Вялікае месца ў плакатным мастацтве займае такі кірунак, як святочны плакат. Гэтак жа, як газеты і часопісы, ён нясе на сабе адбітак імгненнасці і таму застаецца важнай крыніцай для ацэнкі ўспрымання таго або іншага свята мінулых гадоў.

Навагоднія плакаты ўжо даўно сталі традыцыйным аздабленнем свята. Яны ствараюць добры настрой і нагадваюць усім пра набліжэнне Новага года.

Выстаўка змяшчае больш за 30 плакатаў, прысвечаных святкаванню Новага года.

Экспазіцыя разлічана на ўсе катэгорыі чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй графікі і плакатнага мастацтва.

Кантактны тэлефон: 293-27-58.

                         
                               
                         

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам