ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Аб'яўлены конкурс на лагатып музея Максіма Багдановіча
Знойдзены самы старажытны надпіс у Еўропе

“Прафесійнае” свята паэтаў

“Прафесійнае” свята паэтаў
Іншыя навіны

Ва ўсёй сваёй разнастайнасці была прадстаўлена сёлета сучасная беларуская паэзія на вечарыне, прысвечанай Сусветнаму дню паэзіі, у сталічным Доме літаратара.


Няма такой прафесіі – паэт. А «прафесійнае» свята – Сусветны дзень паэзіі – існуе. Ён быў зацверджаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА ў 1999 годзе. У розных краінах, у розных гарадах ужо 12 гадоў збіраюцца паэты, каб павіншаваць адзін аднаго і прадставіць новыя свае творы чытачам.

І хоць лічыцца незапатрабаванай паэзія ў сучасным меркантыльным свеце, але ў залах і на пляцоўках, дзе ў гэты дзень ладзяцца святочныя выступленні, свабодных месцаў звычайна не бывае. Ва ўсякім разе, гэтак у нас, у Беларусі. Ды, мабыць, беларусы і наогул адзін з самых паэтычных народаў, бо вершы ў нас пішуць і міністры, і калгаснікі, і паважаныя пенсіянеры, і школьнікі. Узровень жа прафесійных нашых паэтаў настолькі высокі, што гэтаму не перастаюць здзіўляцца замежныя крытыкі і літаратары.

Больш як 20 паэтаў – членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі прынялі ўдзел у святочнай вечарыне ў Доме літаратара. Бездакорная рытміка вершаў Генадзя Пашкова, пранікнёны лірызм Міхася Пазнякова і Валянціны Паліканінай, грамадзянскасць Навума Гальпяровіча і глыбіня мастацкай вобразнасці Анатоля Аўруціна скаралі; нягучная, лёгкая, як трапятанне крылаў матылька, паэзія Таісы Трафімавай і па-ясенінску шырокае слова Юрыя Сапажкова дапаўнялі супрацьлеглымі па колеры фарбамі тканы агульнымі намаганнямі святочны паэтычны дыван. А яшчэ былі тут вытанчаны далікатны верш Лізаветы Палеес і напоўнены пульсацыяй жыцця радок Казіміра Камейшы; гатовы выбухнуць ледзь стрыманай экспрэсіяй верш Рагнеда Малахоўскага і філасофскі расповед Міколы Шабовіча. З радасцю прынялі ўдзел у вечарыне паэты-франтавікі Аляксандр Суслаў і Мікалай Іваноў. Паэт Атаалахі Зартошт, перс па паходжанні, чытаў творы на роднай мове і ў перакладзе на рускую – мудрагелістая вязь усходняга верша заварожвала магічнасцю гучання. Вадзім Спрынчан чытаў свае вершы на рускай, беларускай і ўкраінскай мовах.

Сапраўднай знаходкай арганізатараў вечарыны стала чытанне ўзораў класічнай паэзіі на англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, італьянскай, кітайскай і арабскай мовах.

Сусветную паэтычную культуру ярка прадставілі студэнты факультэта міжкультурных камунікацый Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, выхаванцы выкладчыкаў Алены Арцюхевіч, Таццяны Гарановіч, Яўгена Мароза. І, безумоўна, вядучым паэтычнай вечарыны быў таксама паэт – адзін з цікавейшых рамантыкаў сучаснай беларускай літаратуры Міхась Башлакоў.

Крыніца: газета “Літаратура і мастацтва”, № 13, 01.04.2011.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам