ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
“Раскажы пра Адысея!”
“Новая зямля” – у мінулым і будучым

Першая газета на роднай мове

Першая газета на роднай мове
Іншыя навіны

Сёмы год Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага збірае навукоўцаў, краязнаўцаў, супрацоўнікаў музеяў, бібліятэк ды студэнцкую моладзь на Гарадзенскія чытанні.


Сёлета яны былі прымеркаваны да 150-годдзя з пачатку выдання “Мужыцкай праўды”, першай газеты на беларускай мове, амаль усе нумары якой выйшлі на тэрыторыі Гродзеншчыны напярэдадні і падчас паўстання 1863 года.

Адкрыў чытанні начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі. Ён адзначыў, што газета “Мужыцкая праўда” з’яўлялася рэвалюцыйнай – даследчыкі называлі яе “набатам паўстання 1863–1864 гг.”

У дакладах аналізавалася роля “Мужыцкай праўды” ў развіцці беларускай культуры, газета як узор мастацкай публіцыстыкі. Прафесар кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксей Пяткевіч падкрэсліў значнасць газеты, “якая загаварыла мовай свайго народа”. Шэраг дакладаў раскрывалі змест “Мужыцкай праўды”: эканамічныя, грамадска-палітычныя, рэлігійныя праблемы; знаёмілі з яе распаўсюджвальнікамі; прадстаўлялі беларускамоўныя выданні 1860-х гг. Дацэнт кафедры гісторыі Беларусі БДУ Віктар Белазаровіч зрабіў бліскучы агляд гістарычных крыніц па вывучэнні “Мужыцкай праўды”. Уплыў паўстання 1863 – 1864 гг. на культурнае жыццё Гродзеншчыны быў раскрыты ў дакладах прафесара Святланы Куль-Сяльверставай і дацэнта Віталя Карнелюка. Асноўныя тэндэнцыі развіцця і тэматыку перыядычнага друку на гарадзенскіх землях акрэслілі кандыдаты гістарычных навук Святлана Сілава, Аляксандр Богуш, Сяргей Амелька. Палемічнай і вострай была дыскусія пад час падвядзення вынікаў чытання.

Цікавасць выклікаў адкрыты прагляд “«Мужыцкая праўда» – першая дэмакратычная газета на роднай мове”, падрыхтаваны аддзелам краязнаўства сумесна з аддзелам рэдкіх кніг і старадрукаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. У першым раздзеле “«Мужыцкая праўда» ў кантэксце беларускай культуры” змешчаны тэксты з газеты і вынікі даследаванняў навукоўцаў, якія прадстаўлены ў энцыклапедычных выданнях, манаграфіях, зборніках навуковых прац, падручніках і вучэбных дапаможніках. Другі раздзел –“Перыядычны друк Гродзеншчыны” – адлюстроўваў газеты рэгіёна, пачынаючы ад “Газеты Гродзеньскай” і заканчваючы сучаснымі. Шырока паказана перыёдыка міжваеннага часу на беларускай, польскай, рускай мовах і нават іўрыце. Тут прадстаўлены і даследаванні навукоўцаў і журналістаў па развіцці перыядычнага друку на гарадзенскіх землях.

Крыніца: газета «Літаратура і мастацтва», 26 кастрычніка 2012 г.

Чытайце таксама:

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам