ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Мерапрыемствы Генеральнай асамблеі кансорцыума EIFL
Класікі загучаць на хіндзі

Пасяджэнне круглага стала да юбілею І. Луцкевіча

Пасяджэнне круглага стала да юбілею І. Луцкевіча
Іншыя навіны

27 чэрвеня прайшоў круглы стол, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння І. Луцкевіча і 90-годдзю заснавання Віленскага беларускага гісторыка-этнаграфічнага музея імя І. Луцкевіча.


Іван Іванавіч Луцкевіч (1881–1919) – палітычны дзеяч, археолаг, этнограф, публіцыст, адзін з пачынальнікаў і ідэйных кіраўнікоў беларускага культурна-асветніцкага і грамадска-палітычнага руху на пачатку ХХ ст. Ён – збіральнік і даследчык беларускіх старажытнасцей Асабістая калекцыя І. Луцкевіча стала асновай Віленскага беларускага гісторыка-этнаграфічнага музея, які існаваў у 1921–1945 гг.

Пасля закрыцця музея большасць збораў была перададзена ў Гісторыка-этнагафічны музей Літвы, Цэнтральную бібліятэку Акадэміі навук Літвы, частка з іх трапіла ў музейныя зборы Беларусі.

Шматгранная дзейнасць І. Луцкевіча знайшла адлюстраванне ў навуковых і публіцыстычных выданнях па гісторыі, мастацтве, кніжнай культуры Беларусі, аказала значны ўплыў на творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча і іншых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Размова пра гэта вялася на выстаўцы “Спадчына, якая належыць Беларусі”, прысвечанай 115-годдзю з дня нараджэння І. Луцкевіча і 75-годдзю з часу заснавання Беларускага музея імя І. Луцкевіча (Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі, 1996).

У пасяджэннях круглага стала, які ладзіўся ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь (НГМ РБ), узялі ўдзел і выступілі з паведамленнямі: Сяргей Вечар (дырэктар НГМ РБ), Алесь Суша (вучоны сакратар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі), Анатоль Літвіновіч (дацэнт БДПУ імя М. Танка), Ганна Запартыка (дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва), Юрый Лаўрык (вядучы навуковы супрацоўнік НГМ РБ), Анатоль Сідарэвіч (даследчык), Валерый Герасімаў (загадчык аддзела Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь), Надзея Саўчанка (загадчык аддзела НГМ РБ), Людміла Талкачова (навуковы супрацоўнік НГМ РБ), Аляксандр Анушэнка (навуковы супрацоўнік НГМ РБ).

Пад апекай намесніка дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Ніны Калымагі быў абмеркаваны і падтрыманы ўдзельнікамі выніковы дакумент круглага стала, у якім дадзена ацэнка зробленаму за апошнія гады ў вывучэнні спадчыны колішняга Віленскага беларускага музея, а таксама намечаны перспектыўныя напрамкі далейшай працы.

Вынікі працы ўдзельнікаў круглага стала мусяць пабачыць свет у чарговым нумары “Музейнага весніка”, які рыхтуе Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам