23 снежня ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбудзецца літаратурная сустрэча, прысвечаная памяці адной з любімых беларускіх паэтэс Ніны Мацяш.
У мерапрыемстве бяруць удзел старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч, старшыня брэсцкага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Іван Мельнічук, вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты, а таксама госці з Украіны. Вядучы – кандыдат філалагічных навук Генадзь Праневіч.
Да мерапрыемства супрацоўнікамі бібліятэкі падрыхтавана кніжная выстаўка, прысвечаная жыццю і творчасці Ніны Мацяш.