ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Цудоўныя зберажэнні: выстаўка жывапісу са збору Белінвестбанка
Геній усіх эпох

Памяць друкаваных старонак

Памяць друкаваных старонак
Іншыя навіны

Сёння ў краіне знаходзіцца дваццаць восем асобнікаў кніг Скарыны. Хутка іх стане больш.


На час іх гатовы прадаставіць некалькі замежных устаноў. Яны будуць экспанавацца на выстаўках, якія восенню адкрыюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы і Нацыянальным гістарычным музеі.

У нас ужо не першы год усталёўваюцца добрасуседскія адносіны з галоўнымі бібліятэкамі і архівамі Расіі, Украіны, Літвы і іншых краін, якія маюць дачыненне да імя Францыска Скарыны. Намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша гаворыць, што дзякуючы гэтаму ўжо ўдалося сабраць вялікую віртуальную спадчыну нашага першадрукара. Але хочацца большага. Таму зараз актыўна вядуцца перагаворы менавіта наконт таго, каб рарытэтныя экзэмпляры завіталі на выстаўку, якая 14 верасня адкрыецца ў бібліятэцы. Значная яе частка будзе прысвечана гісторыі кнігадрукавання. Там будуць прадстаўлены арыгіналы беларускіх паслядоўнікаў Скарыны, а таксама паліграфічныя тэхналогіі тых часоў.

Нешта падобнае будзе і ў Нацыянальным гістарычным музеі. Там ужо Дамовіліся пра тое, каб іх маскоўскія калегі прывезлі сюды “Біблію”. Але гэта не адзіны сюрпрыз для наведвальнікаў музея. Там збіраюцца аднавіць варштат, дзякуючы якому кожны зможа зрабіць адбітак накшталт таго, што былі ў час Скарыны. Наогул жа восенню ў гістарычным цалкам зменіцца пастаянная экспазіцыя, прысвечаная кнізе.

У Полацку, дзе падчас Дня беларускага пісьменства і пройдуць асноўныя мерапрыемствы з нагоды 500-годдзя кнігадрукавання, таксама рыхтуюць шмат сюрпрызаў. Распачнецца свята яшчэ ў жніўні, калі творцы з усіх куткоў з’едуцца на пленэр “Полацк у гравюрах сучасных мастакоў”. Прыемна, што на прапанову стаць партнёрамі розных акцый ахвотна адгукаюцца дзяржаўныя і камерцыйныя ўстановы. Дзякуючы ім на базе музея беларускага кнігадрукавання пройдуць выстаўкі, канцэрты і нават лялечнае прадстаўленне. Усё гэта так ці інакш будзе звязана з жыццём Францыска Скарыны.

Аўтар публікацыі: Наталля Сцяпура.

Крыніца: газета “Рэспубліка”, 20.03.2017.

Чытайце таксама:

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам