ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Памяць друкаваных старонак
Скарынаў след у Лондане

Геній усіх эпох

Геній усіх эпох
Іншыя навіны

З 3 па 29 красавіка ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка "Геній усіх эпох", прысвечаная 565-годдзю з дня нараджэння Леанарда да Вінчы.


Няшмат знойдзецца ў сусветнай гісторыі асоб, якія па шматграннасці таленту і шыраце інтарэсаў могуць параўнацца з вялікім італьянскім вучоным і мастаком эпохі Адраджэння – Леанарда да Вінчы (1452–1519). Жывапіс, скульптура, архітэктура, музыка, інжынерная справа, вынаходніцтва, фізіка і прыродазнаўчыя навукі – гэта далёка не поўны пералік таго, чым займаўся Леанарда, праяўляючы сябе як наватар, апярэджваючы свой час.

Мастацтву Леанарда ўласціва адухоўленасць і вялікая чалавечнасць. Для ўсіх твораў мастака характэрна асобая гармонія, гармонія вобраза, пейзажу, прадметаў, гармонія ў пабудове кампазіцыі карціны. Нездарма ён называў жывапіс "нямой паэзіяй" і супастаўляў яе з музыкай. На выстаўцы прадстаўлены работы, прысвечаныя творчасці мастака, такіх аўтарытэтных мастацтвазнаўцаў, як Дж. Вазары, Стэндаль, Д.С. Меражкоўскі, а таксама мастацкая і навукова-папулярная літаратура, аўтары якой спрабавалі спасцігнуць феномен Леанарда.

Цэнтральную частку экспазіцыі займае рэпрадукцыя манументальнага роспісу "Тайная вячэра", створаная Леанарда для трапезнай манастыра Санта-Марыя-дэла-Грацые. Сучаснікі невыпадкова ўслаўлялі яе як самае вялікае тварэнне мастака, дзе майстар з незвычайнай чуласцю захаваў эмацыйны стан персанажаў. Сярод дакументаў – рэпрадукцыі карцін "Аўтапартрэт", "Джаконда", “Дабравешчанне”, "Мадонна Літа", "Мадонна ў скалах", "Мадонна Бенуа", паштоўкі, а таксама кампакт-дыскі з найбольш поўным зборам жывапісных прац мастака, даследаванняў і дакументаў.

Несумненную каштоўнасць экспазіцыі надаюць выдадзеныя рукапісы Леанарда да Вінчы: вядома, што мастак вёў нататнікі, якія налічваюць звыш шасці тысяч старонак і ста тысяч малюнкаў.

Дапаўняюць выстаўку маляўнічыя альбомы з чарцяжамі і праектамі мастака (верталёт, баявая калясніца, парашут, арбалет, пад’ёмныя механізмы і інш.).

 

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 53.

 

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам