ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
ЮНІДА: 45 гадоў развіцця і супрацоўніцтва
Энергетыка для ўсіх і на карысць кожнага

Падпіска на 25-томнае выданне Караткевіча падоўжана

Падпіска на 25-томнае выданне Караткевіча падоўжана
Іншыя навіны

Падпіска на 25-томнае выданне творчай спадчыны Уладзіміра Караткевіча будзе падоўжана да канца лютага 2012 года.


Пра гэта журналісту “Звязды” Надзеі Нікалаевай паведаміў галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Шніп:

Першапачаткова было абвешчана, што падпісацца на 25-томнік твораў класіка беларускай літаратуры ўсе ахвотныя могуць да 1 снежня 2011 года. Цяпер у нас налічваецца ўжо каля тысячы заявак ад бібліятэк і асобных грамадзян, якія пажадалі стаць уладальнікамі самага поўнага збору твораў Уладзіміра Караткевіча. Аднак паколькі першы том паступіць у друкарню толькі ў сакавіку, мы вырашылі падоўжыць падпіску да канца лютага. Нагадаю, што па ўмовах падпіскі трэба ўнесці грошы за першы і апошні том і накіраваць у выдавецтва ліст з паведамленнем аб аплаце.

– А які тыраж будзе ў першага тома і ці можна будзе знайсці яго ў свабодным продажы?

– Мы плануем выпусціць першы том тыражом 2 тысячы асобнікаў. Пэўная колькасць кніг трапіць у кнігарні, але ўсё будзе залежаць ад колькасці падпісчыкаў. Магчыма, гэта будзе сотня асобнікаў... Часам атрымліваецца так, што выйшла кніга, яе хуценька раскупілі, і да нас у выдавецтва пачынаюць тэлефанаваць патэнцыяльныя чытачы, цікавяцца, як і дзе можна знайсці і набыць гэтую кнігу. А мы нічым дапамагчы ім не можам. У гэтым выпадку рэклама ідзе следам за выхадам кнігі, а не наадварот. Таму падпіска – больш надзейны спосаб займець зборнік твораў Уладзіміра Караткевіча. Увогуле, падпіска – старая добрая традыцыя, пра якую мы, як я лічу, незаслужана забылі, а цяпер паспрабуем яе аднавіць. Падпіска зручная як для чытачоў, якія атрымліваюць стапрацэнтную гарантыю, што яны папоўняць сваю бібліятэку ўнікальнымі выданнямі, так і для выдаўцоў, у якіх будуць канкрэтныя арыенціры. Калі такая форма рэалізацыі, як падпіска на мастацкую літаратуру, знойдзе падтрымку сярод чытачоў, то за выданнем збору твораў Уладзіміра Караткевіча будзе абвешчана падпіска і на творы іншых беларускіх пісьменнікаў. Чытач атрымае магчымасць і надалей выбіраць творы вартых увагі аўтараў.

– Аднак ёсць людзі, якія сумняваюцца, што ўсе 25 тамоў выйдуць у свет... Цалкам збор твораў павінен выйсці да 90-годдзя пісьменніка. Але да 2020 года шмат вады ўцячэ, і невядома, ці будуць па кішэні падпісчыкам наступныя тамы збору...

– Безумоўна, праект доўгатэрміновы. Мы таксама неаднойчы чулі: “Маўляў, да 2020 года трэба яшчэ дажыць...”. Жывіце доўга і набывайце поўны збор твораў Караткевіча для сваіх дзяцей і ўнукаў, бо новага выдання 25-томніка прыйдзецца чакаць вельмі доўга. А ў таго, хто ўжо мае ў сваёй хатняй бібліятэцы васьмітомнік твораў Караткевіча, выдадзены яшчэ два дзесяцігоддзі таму, будзе магчымасць параўнаць папярэдняе выданне з апошнім. У выніку нанова праведзенай навуковай работы, збору і вывучэння разнастайнага матэрыялу, франтальнай зверкі ўсіх вядомых на гэты час рукапісных і друкаваных крыніц тэксту 25-томны збор твораў будзе значна папоўнены творамі, што засталіся неапублікаванымі ці друкаваліся ў зборніках і тагачаснай перыёдыцы. Асабліва павялічыцца корпус выдання за кошт перакладаў пісьменніка, яго тэле- і радыёвыступленняў, эпісталярнай спадчыны, сцэнарыяў дакументальных і мастацкіх фільмаў, лібрэта, дзённікаў, урыўкаў з запісных кніжак, дарчых надпісаў, варыянтаў і розначытанняў, больш разгорнутага і змястоўнага каментарыя. Не ўсе ведаюць, напрыклад, што Уладзімір Сямёнавіч цудоўна маляваў. Яго малюнкі, шаржы, аўтапартрэты таксама будуць змешчаны ў адным з тамоў новага збору твораў. Адметнасцю гэтага выдання будзе і тое, што да яго будуць прыкладзены кампакт-дыскі, куды будуць уключаны вершы і песні Уладзіміра Караткевіча ў яго выкананні, яго выступленні на радыё, а таксама аўдыядыск з яго выступленнямі на тэлебачанні, у Саюзе пісьменнікаў. У заключны том будуць уключаны бібліяграфія крытычных і літаратуразнаўчых работ, прысвечаных яго асобе і творчасці, летапіс яго жыцця і творчасці. Да таго ж на асобным дыску будзе змяшчацца электронная бібліятэка твораў Уладзіміра Караткевіча.

Галоўны кіраўнік праекта, яго ініцыятар і ідэйны натхняльнік – дацэнт кафедры беларускай мовы і культуры філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта Анатоль Верабей. Ён мае распрацаваную канцэпцыю падпіснога выдання. На 2012 год запланаваны выхад двух тамоў – першага і другога. У наступныя гады будуць выходзіць па 3-4 тамы штогод. У кожным новым томе, які выйдзе ў свет, будуць пазначаны ўмовы і кошт падпіскі на наступныя тамы, і, галоўнае, іх змест. Калі для кагосьці не ўяўляюць цікавасці, напрыклад, тамы з ліставаннем, выступленнямі і артыкуламі Уладзіміра Караткевіча, то выдавецтва не можа нікога абавязаць выдаткоўваць грошы на іх набыццё. Магчыма, тыраж такіх тамоў будзе крыху меншы, чым тыраж тамоў паэзіі, прозы і драматургіі. Але мы спадзяёмся, што пасля выхаду першых тамоў, наадварот, цікавасць з боку чытачоў да поўнага збору твораў беларускага літаратурнага класіка ўзрасце.

– Віктар Анатольевіч, а ці не збіраецеся вы перагледзець абвешчаны раней кошт падпіскі на першы і апошні том твораў Караткевіча з улікам новых эканамічных рэалій?

– Гэтыя тамы будуць друкавацца з дзяржаўнай падтрымкай. Дзякуючы дзяржаўным датацыям кнігі абыходзяцца падпісчыкам таннейшымі ад 20 да 50 працэнтаў. Вельмі спадзяёмся на дзяржаўную падтрымку выдавецкага праекта і далей. Упэўнены, што выданне 25-томніка да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча стане лепшым падарункам для ўсіх нас, а для класіка — літаратурным помнікам.

Па ўмовах падпіскі трэба:
Унесці аплату за першы і апошні тамы ў паштовым аддзяленні. Кошт першага тома – 46 800 рублёў, апошняга (25-га) – 58 400 рублёў.
Тэрмін аплаты – да 1 сакавіка 2012 года.
Накіраваць у выдавецтва ліст з паведамленнем пра аплату.
Інфармацыя пра выхад наступнага тома, кошт і тэрміны аплаты будзе змешчана ў выдадзеным томе.

Пералік грошай па наступных рэквізітах:
УП “Мастацкая літаратура” 220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11
р/р 3012001483810 аддзяленне № 538 у г. Мінску
ААТ “Белінвестбанк”, БІК 153001739
УНП 100055406 ОКПО 02477775,
“Падпіска на творы Караткевіча”

Даведкі па тэлефонах: 203-83-63, 226-66-16.

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам