ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Падпіска на 25-томнае выданне Караткевіча падоўжана
Сплаў думак, пачуццяў, эмоцый

Энергетыка для ўсіх і на карысць кожнага

Энергетыка для ўсіх і на карысць кожнага
Іншыя навіны

З 4 студзеня па 9 лютага ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Энергетыка для ўсіх і на карысць кожнага”, прысвечаная Міжнароднаму году ўстойлівай энергетыкі для ўсіх.


Гэты Год быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН на 65-й сесіі 20 снежня 2010 года (рэзалюцыя 65/151) у знак прызнання важнасці энергетыкі для ўстойлівага развіцця.

Сёння 1,4 мільярда чалавек не маюць доступу да сучасных крыніц энергіі, а звыш трох мільярдаў чалавек у краінах, якія развіваюцца, выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі ежы і ацяплення традыцыйныя віды біямасы. Нават у тых выпадках, калі паслугі па энергазабеспячэнні ёсць у наяўнасці, мільёны маламаёмасных не ў стане іх аплачваць. Забеспячэнне доступу да сучасных і недарагіх паслуг па энергазабеспячэнні будзе спрыяць скарачэнню маштабаў галечы і паляпшэнню ўмоў і ўзроўню жыцця большасці насельніцтва свету.

Сістэма ААН дзейнічае ў самых розных напрамках з мэтай аказання садзейнічання краінам, якія развіваюцца, у галіне энергетыкі – ад адукацыі, прафесійнай падрыхтоўкі і ўмацавання патэнцыялу да дапамогі ў ажыццяўленні палітычных рэформ і ажыццяўлення энергетычнага абслугоўвання. Прадпрымаюцца захады па пераходзе да аднаўляльных, значна менш забруджвальных крыніц энергіі, аднак рост попыту ўсё яшчэ апярэджвае ўкараненне магутнасцей на аснове аднаўляльнай энергіі.

Энергетычныя паслугі аказваюць велізарнае ўздзеянне на прадукцыйнасць працы, ахову здароўя, адукацыю, змену клімату, бяспеку прадуктаў харчавання і водных рэсурсаў, а таксама паслугі сувязі. Адсутнасць доступу да экалагічна чыстых, недарагіх і надзейных крыніц энергіі стрымлівае развіццё чалавечага патэнцыялу, сацыяльнае і эканамічнае развіццё і з’яўляецца асноўнай перашкодай на шляху дасягнення мэт у галіне развіцця, сфармуляваных у Дэкларацыі тысячагоддзя.

Усведамляючы неабходнасць прыняцця сур’ёзных мер для павышэння эфектыўнасці выкарыстання энергіі і барацьбы супраць энергетычнай беднасці ў сусветным маштабе, у рамках Арганізацыі Аб’яднаных Нацый створана новая “энергетычная” структура – “ААН-энергетыка” (UN-Energy), якая ўяўляе сабой міжарганізацыйны механізм ААН, накіраваны на развіццё супрацоўніцтва ў галіне выпрацоўкі энергетычнай палітыкі і яе рэалізацыі. Гэта кардынацыйная група ў складзе 20 устаноў сістэмы ААН ажыццяўляе новую глабальную ініцыятыву пад назвай “Устойлівая энергетыка для ўсіх”, накіраваную на дасягненне да 2030 года трох асноўных мэт:

  • забеспячэнне ўсеагульнага доступу да сучасных энергетычных паслуг;
  • паніжэнне інтэнсіўнасці сусветнага энергаспажывання на 40 працэнтаў;
  • павелічэнне долі аднаўляльных крыніц энергіі ў свеце да 30 працэнтаў.

Правядзенне ў 2012 годзе Міжнароднага года ўстойлівай энергетыкі для ўсіх – гэта яшчэ адзін шанц нагадаць сусветнаму супольніцтву пра неабходнасць прыняцця мер па пашырэнні доступу да надзейнага, эканамічна эфектыўнага, сацыяльна прымальнага і экалагічна бяспечнага энергазабеспячэння і энергарэсурсаў у інтарэсах устойлівага развіцця.

Прапанаваная чытачам выстаўка налічвае каля 100 дакументаў. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы і інш.) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Сусветная энергетыка: стан, праблемы, перспектывы.
  • Міжнародная энергетыка і экалагічная бяспека.
  • Аднаўляльныя крыніцы энергіі і энергазахаванне.
  • Энергетычная палітыка і шляхі развіцця энергетыкі асобных краін і рэгіёнаў.
  • Энергетычная палітыка Рэспублікі Беларусь.

Выстаўка будзе цікавая спецыялістам у сферы энергетыкі, інжынерна-тэхнічным работнікам, эколагам, палітолагам, сацыёлагам, а таксама студэнтам, аспірантам і выкладчыкам ВНУ.

Карысныя спасылкі:

Дакументы

 

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам