ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Дзіцячы пакой запрашае на мерапрыемства
Пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні

Пачастункі ад Салохі

Пачастункі ад Салохі
Іншыя навіны

Цэнтральная гомельская гарадская бібліятэка імя А. І. Герцэна запрасіла гледачоў на акцыю “Бібліяноч”.


Бібліятэку было проста не пазнаць. На 1-м паверсе, у аддзеле абанемента, размясцілася экспазіцыя “Расія 1920-х гадоў”. У суседняй зале можна было пасядзець на 12 крэслах, а таксама пагутарыць з Астапам Бэндэрам, Элачкай Людаедкай і Мадам Грыцацуевай, узяць удзел у латарэі “12 крэслаў” і адпачыць у кавярні “Лепшы сябар страўніка”.

Падняўшыся на 2-гі паверх, госці апыналіся на сядзібе каля Дзіканькі, маглі пачаставацца ў Салохі, прагуляцца з Аксанай і праспяваць украінскія песні. Вядома, не абышлося без нацыянальнага далікатэсу: шчодрая Салоха частавала гасцей смачным салам. А побач працаваў прасторавы партал з Украіны непасрэдна ў Швецыю. На адным са стакгольмскіх дахаў сядзелі Малыш і Карлсан. Яны хаваліся ад Фрэкен Бок, якая велічна ўладкавалася за стойкай. Зрэшты, яна была зусім не страшнай: частавала ласункамі і з задавальненнем распавядала пра кніжныя навінкі.

На 3-ім паверсе можна было апынуцца “на прызбе з Васілём” і паслухаць байкі гомельскага пісьменніка Васіля Ткачова, а таксама наведаць кірмаш рамеснікаў і паўдзельнічаць у майстар-класах па пляценні з лазы і выкананні керамічных вырабаў.

Для аматараў вострых адчуванняў былі арганізаваны экстрым-туры ў бібліятэчныя сутарэнні “Лабірынт жахаў”.

Вядомы гомельскі астраном Уладзімір Ларыёнаў расказаў пра зоркі.

Далей адбылося адкрыццё выстаўкі мастака Уладзіслава Ціханава.

А потым удзельнікаў бібліяночы чакаў спектакль абласнога драматычнага тэатра “Уладар народных дум і песень” па матывах твораў Янкі Купалы.

А яшчэ ў праграме акцыі былі буктрэйлеры, караоке, “кніжныя далікатэсы”, латарэі, інтэрнэт-кафэ, міні-бар, кансультацыі бібліятэрапеўта, літаратурныя квесты, “свежая прэса для экспрэса”, буккросінг, фотасесіі і майстар-класы.

Аўтар публікацыі: Наталля Іванова.

Крыніца: газета “Літаратура і мастацтва”

Чытайце таксама:

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам