Дзіцячы пакой 15 кастрычніка запрашае дзяцей 5–8 гадоў на святочнае мерапрыемства “Парасончык для мамы”, прысвечанае Дню маці.
Хлопчыкі і дзяўчынкі возьмуць удзел у цікавых конкурсах, рухавых гульнях, змайструюць вырабы, адгадаюць загадкі, успомняць назвы дзіцячых фільмаў і песень, у якіх сустракаецца слова “Мама”.
На святочным мерапрыемстве дзеці пацешаць сваіх мам ласкавымі і далікатнымі словамі ў эстафеце “Камплімент матуліным рукам”, раскрыюць творчыя здольнасці ў пантаміме “Памочнік” і зробяць сваімі рукамі падарунак для мам – маляўнічы парасончык.
Святочную атмасферу дапоўняць песні пра маму і прагляд мультфільма.
Мерапрыемства праводзіцца бясплатна.
Час правядзення: 18.00–19.30.
Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 34.