ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Праблемы вывучэння культурнай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага
Дапамога бежанцам: міжнародны і нацыянальны вопыт

Новыя экспанаты для музея

Новыя экспанаты для музея
Іншыя навіны

Літаратурны музей “Знакамітыя пісьменнікі Гомельшчыны” папоўніўся новымі экспанатамі.


Дачка Барыса Сачанкі Святлана для музейнай экспазіцыі “Светлы і шчодры талент”, прысвечанай яе бацьку, перадала ў дар бібліятэцы ўнікальныя матэрыялы.

Вялікі інтарэс прадстаўляе творчая лабараторыя пісьменніка, яго рукапісы, ужо выдадзеныя кнігі з аўтарскімі праўкамі, блакнот з асабістымі запісамі, картатэка надрукаваных твораў пісьменніка і яго выступленняў, лісты ад маці, а таксама кнігі з аўтографамі на памяць Барысу Сачанку ад Рыгора Барадуліна, Максіма Танка, Міколы Аўрамчыка, Васіля Зуёнка і многіх іншых.

Каштоўнымі экспанатамі з’яўляюцца асабістыя рэчы пісьменніка: капялюш, кашулі, гальштукі, пячатка з экслібрысам для асабістай бібліятэкі пісьменніка, членскія білеты “Союз писателей СССР” і “Литературный фонд СССР”, юбілейныя медалі “50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне” і «За доблестный труд» в ознаменование 100-летия со дня рождения Владимира Ильича Ленина», а таксама фотаздымкі з сямейнага альбома.

Зусім хутка ўсе гэтыя экспанаты зоймуць сваё пачэснае месца ў музейнай экспазіцыі Барыса Сачанкі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа, Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя Івана Мележа.

Крыніца: Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І. Леніна

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам