ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Праблемы вывучэння культурнай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага
Новыя экспанаты для музея

Праблемы вывучэння культурнай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага

Праблемы вывучэння культурнай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага
Іншыя навіны

7–8 чэрвеня ў Вільнюсе прайшоў Міжнародны навуковы семінар “Праблемы вывучэння культурнай спадчыны Вялікага княства Літоўскага”, у якім удзельнічаў вучоны сакратар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі А. Суша.


Арганізатарам мерапрыемства выступіла Асацыяцыя даследчыкаў дыялогу моў і культур Еўропы.

Міжнародны характар семінара быў падкрэслены выступленнямі даследчыкаў кніжнай культуры з Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны – краін, якія лічацца спадчыннікамі Вялікага Княства Літоўскага, у свой час буйнейшай дзяржавы Еўропы. У рабоце семінара таксама ўзяў удзел шырокі круг спецыялістаў, якія працуюць у буйнейшых бібліятэках Літвы, супрацоўнікаў Літоўскай акадэміі навук, выкладчыкаў Вільнюскага ўніверсітэта, магістрантаў і дактарантаў.

Значную цікавасць сярод удзельнікаў семінара выклікаў даклад вучонага сакратара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі А. Сушы “Вынікі рэалізацыі беларускімі бібліятэкамі навукова-праектных работ у сферы вывучэння і папулярызацыі кніжнай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага”. Прысутныя змаглі азнаёміцца з дзейнасцю бібліятэкі ў галіне захавання, вывучэння і папулярызацыі нацыянальнай дакументальнай спадчыны Беларусі. Акрамя таго, ім былі прадстаўлены ўзоры выдавецкай прадукцыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У рамках правядзення міжнароднага семінара таксама адбыўся шэраг сустрэч з прадстаўнікамі кіраўніцтва Бібліятэкі Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук. Удзельнікі мерапрыемстваў выявілі зацікаўленасць у сумеснай дзейнасці ў галіне фарміравання электронных інфармацыйных рэсурсаў і рэалізацыі навукова-праектных работ.

Дастаткова падрабязна была прадстаўлена дзейнасць Бібліятэкі Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук па вывучэнні, алічбоўцы і забеспячэнні захаванасці каштоўных рукапісных і друкаваных помнікаў.

Перагаворы з дырэктарам Цэнтра бібліяграфіі і кнігазнаўства Літоўскай нацыянальнай бібліятэкі імя М. Мажвідаса спадарыняй Р. Варнене-Янсен дазваляюць спадзявацца на актывізацыю супрацоўніцтва бібліятэк Беларусі і Літвы ў галіне распрацоўкі нацыянальных электронных бібліятэк, навуковага ўзаемадзеяння.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам