ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Ігра на некалькiх барабанах
Залатая раніца

Невядомы раман Франсуазы Саган

Невядомы раман Франсуазы Саган
Іншыя навіны

Апублікаваны «страчаны» раман вядомай пісьменніцы і драматурга Франсуазы Саган (1935–2004), што сёлета стала найбуйнейшым літаратурным сюрпрызам у Францыі.

Няскончаная 200-старонкавая гісторыя была знойдзена сынам пісьменніцы – Дэнісам Вестхофам – у хатняй скрыні пасля смерці маці яшчэ ў 2004 годзе.

Як і дэбютны раман Франсуазы Саган, які працавітая пісьменніца напісала, калі ёй было ўсяго 17 гадоў, тэкст «Чатыры куты сэрца» ўяўляе лаканічны выклад жыцця французскага вышэйшага класа. Гэта незвычайны любоўны трохкутнік, у цэнтры якога знаходзіцца багаты бізнесмен Людовік Крэсон, які разбагацеў на вытворчасці гародніны. Але, як і сама Саган, ён трапляе ў жудасную аўтамабільную аварыю, пасля якой становіцца ахвярай заблытаных любоўных адносін са сваёй свякрухай.

Франсуаза Саган сама ледзь не памерла на піку сваёй папулярнасці ў 1957 годзе, калі разбілася на спартыўнай машыне «Aston Martin» і ўпала ў кому. Аднак нават пасля жудаснай аварыі яна паехала з Парыжа ў Монтэ-Карла на сваім іншым аўто «Jaguar», каб гуляць у азартныя гульні за сталамі казіно. Бісэксуальная геданістка, маладая Саган агаломшвала не толькі парыскае грамадства, з якога выйшла, але і ўвесь літаратурны свет.

Вядомы фатограф Дэніс Вестхоф прызнаўся, што знайшоў рукапіс, які складаецца з дзвюх частак, пасля смерці маці. Ён апісаў гэтую знаходку як «цуд» – падчас серыі судовых баталій за матчыну маёмасць, якая была «канфіскавана, прададзена, перададзена або набыта сумнеўнымі спосабамі».

У прадмове да кнігі ён прызнаецца, што раней прыносіў тэкст рэдактару Франсуазы Саган (цяпер нябожчыку), які не захацеў публікаваць яго. Але сын пісьменніцы вырашыў сам дапрацоўваць рукапіс, дадаючы прапушчаныя словы, а часам і цэлыя абзацы. Вестхоф сказаў, што «неабходна было ўнесці выпраўленні, імкнучыся не змяняць стыль ці тон рамана».

Крыніца: Новы час


Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам