ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Снег – зімовы цуд
Шлях даўжынёй у эпоху

Нарачанскi чараўнiк

Нарачанскi чараўнiк
Іншыя навіны

«А вось Мiхась Лынькоў, высокi, спакойны, бадай што вечна з папяросаю ў руках. Ён гаворыць мала, больш слухае другiх, бо таксама нетутэйшы, з Бабруйска. За плячыма ў яго, мабыць, ужо добры стаж нейкай немалой работы, бо выглядае ён стала, спрактыкавана, дый шынель, што сядзiць на iм вельмi ж па-цывiльнаму, проста як знак бiяграфii, дадае гэтай сталасцi».

Так пiсаў пра сваю першую сустрэчу з Мiхасём Лыньковым у далёкiх 1920-х у будынку Iнстытута беларускай культуры пiсьменнiк Янка Скрыган.

Ужо тады Мiхась Лынькоў быў персонай заўважнай i ўплывовай.

А нарадзiўся ён 120 год таму ў вёсцы Зазыбы Вiцебскага павета. Бацька ягоны быў чыгуначнiкам, таму свайго самага вядомага героя, Мiколку-паравоза, Мiхась Лынькоў спiсваў з сябе.

Давайце ўспомнiм цiкавыя факты пра гэтага чалавека.

Вершы пачаў пiсаць у Чырвонай Армii

Рагачоўскую настаўнiцкую семiнарыю Мiхась Лынькоў скончыў у 1917 годзе – якраз перад рэвалюцыяй. Вядома, малады настаўнiк не мог застацца ў баку ад падзей. У 1918-м ён трапляе ў партызанскi атрад, затым – у Чырвоную Армiю. Там i пачаў пiсаць вершы. Першая публiкацыя з’явiлася ў 1919 годзе.

Напiсаў для газеты «Камунiст» паўтары сотнi фельетонаў

Пасля дэмабiлiзацыi Лынькоў патрапiў на працу ў бабруйскую газету «Камунiст». Але сутыкнуўся не толькi з паэзiяй, але i з жыццёвай прозай. Пакуль ваяваў, памерлi i бацька, i мацi, трэба было глядзець малодшых брата i сястру. Лынькоў пасля згадае, што надрукаваў у сваёй газеце «багата розных артыкулаў i заметак. I, вiдаць, сотнi паўтары фельетонаў на розныя злабадзённыя тэмы». Найбольш часта падпiсваўся «Мiхась Васiлёк». Дарэчы, матэрыялы ў газеце друкавалiся на чатырох мовах – беларускай, рускай, iдыш i ўкраiнскай.

Быў адным з заснавальнiкаў «Маладняка»

За журналiстыкай Лынькоў не забываецца на лiтаратуру. Ён быў адным з шасцi маладых лiтаратараў, якiя 28 лiстапада 1923 года ў клубе Камунiстычнага iнтэрнацыянала моладзi на вулiцы Iнтэрнацыянальнай у Мiнску заснавалi лiтаратурнае аб’яднанне «Маладняк». Пра гэтую падзею Лынькоў згадваў: «Шумела брацiя, шумела». У Бабруйску пры газеце «Камунiст» Лынькоў арганiзаваў фiлiял «Маладняка», якi, зразумела, i ўзначалiў.

У творчасцi Мiхася Лынькова адбiлася гора, перажытае iм падчас вайны.

Першую жонку забiлi фашысты

У 1927 годзе Мiхась Лынькоў ажанiўся з настаўнiцай Ханай Абрамаўнай Аранковай са Свержаня, дзе нейкi час працаваў настаўнiкам. Нарадзiўся сын Марык. Па ўспамiнах сяброў, менавiта Хана Абрамаўна падштурхоўвала Лынькова да творчасцi, рэдагавала ягоныя апавяданнi, падказвала тэмы. Апавяданне «Гой», якое лiчаць першым значным творам Лынькова, мае аўтабiяграфiчны характар – пра каханне яўрэйскай дзяўчыны да беларускага хлопца. Падчас вайны Лынькоў, старшыня Саюза пiсьменнiкаў БССР, быў эвакуiраваны i прызначаны рэдактарам франтавой газеты «За Савецкую Беларусь». А ў вераснi 1941-га ягоную жонку i сына, якiя паехалi ў Старадарожскi раён пагасцiць да сваякоў, расстралялi немцы. Знiк на фронце без вестак i малодшы брат Мiхася Лынькова Рыгор, паэт i перакладчык. Лынькоў пасля вайны ажанiўся зноў, але сваiх дзяцей у яго больш не было. Выхоўвалi з другой жонкай Соф’яй Захараўнай прыёмных. Значную частку сваiх зберажэнняў Мiхась Лынькоў адпiсаў дзiцячаму дому.

M_Lynkou2.jpg

Заказаў «зваротны пераклад» верша Купалы

Калi Лынькоў працаваў у газеце «За Савецкую Беларусь», папрасiў Пiмена Панчанку i Максiма Танка перакласцi рускi пераклад верша Янкi Купалы «Беларускiм партызанам» назад на беларускую мову, таму што не было магчымасцi знайсцi беларускамоўны арыгiнал. I «зваротны пераклад», надрукаваны 7 кастрычнiка 1941 года, доўгi час прымаўся за гэты арыгiнал.

Любiў раскладаць вогнiшчы i фатаграфаваць скрозь агонь

Янка Скрыган успамiнае, што калi Мiхась Лынькоў прыязджаў у дом творчасцi ў Каралiшчавiчы, адразу раскладаў на палянцы перад домам вогнiшча.

«…Лынькоўскi агонь – гэта рытуал, чарадзейства, гiпноз. Можна падбiраць бог ведае колькi высокiх словаў, але яны мала перададуць адчуванне сапраўднага набажэнства, якому аддавалася ў такiя часiны ўся iстота Мiхася Лынькова. Усё жыло ў нейкiм узнёсла-зачараваным руху: вочы, твар, пастава ў бронзавых водблiсках полымя». А яшчэ Лынькоў любiў фатаграфаваць скрозь агонь. Сябры называлi яго нарачанскiм чараўнiком – той меў на Нарачы лецiшча, дзе абавязкова разводзiў сваё чарадзейнае вогнiшча.

M_Lynkou3.jpg

Раман «Векапомныя днi» быў бязлiтасна скарочаны

Статус патрабаваў грунтоўных твораў, перажытае падчас вайны патрабавала асэнсавання, i Лынькоў напiсаў маштабны раман «Векапомныя днi» пра партызанскi рух. Рэдагаваць яго даручылi выдатнаму стылiсту Янку Скрыгану, якi прайшоў сталiнскiя лагеры i нядаўна вярнуўся з высылкi. Скрыган спалохаўся. Такi мэтр! Акадэмiк, дырэктар Iнстытута лiтаратуры, мовы i мастацтва Акадэмii навук БССР! Да таго ж раман на чатыры цi пяць кнiг i чытаецца, мякка кажучы, сумна. Лынькоў, ведаючы свае недахопы, сказаў рэдактару: «Гэты мой раман-эпапея, а калi сказаць высокiм шцiлем, раман-апупея, пiсаўся мнозi леты i зiмы, i натуральна, што ён высiлiў мяне да крывiнкi. Я, уюнаш, добра разумею, што там будзе многа лiшнiцы i ты не будзеш ведаць, што з ёю рабiць. А мне якраз i трэба, каб ты не баяўся». Скрыган «падцiснуў» раман добра.

Мiхась Лынькоў памёр 21 верасня 1971 года, пахаваны на Усходнiх могiлках Мiнска.

Аўтар публікацыі: Людміла Рублеўская.

Крыніца: СБ – Беларусь сегодня

Чытайце таксама: Інтэрв’ю з унучкай Міхася Лынькова Ірынай Ратнікавай.


Навіны

Раман Матульскі аб праекце да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

28 Сту 2020

Госцем перадачы “Новая раніца” на “РТР-Беларусь” стаў генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. У інтэрв’ю ён анансаваў праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжныя прафесары сталі энцыклапедыстамі

27 Сту 2020

26 студзеня ў межах праекта “Клуб кніжных прафесараў” адбыліся заняткі на выставе “Энцыклапедыя: нацыянальны праект” з куратарам выставы і даследчыкам энцыклапедый Ксеніяй Сушай.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Мінску выходзяць 2 шведскія кнігі з шыкоўнымі ілюстрацыямі

26 Сту 2020

У выдавецтве Koska падрыхтавалі да выхаду адразу дзве кнігі шведскіх пісьменнікаў Юі і Тумаса Вісландэраў пра прыгоды каровы Мамы Му і яе сябра Крумкача. Кнігі з’явяцца ў продажы 6 лютага: выхад прымеркаваны да Мінскага кніжнага кірмаша.

Навіны бібліятэк

Сустрэча з адвакатам на тэму новай рэдакцыі жыллёвага кодэкса

24 Сту 2020

23 студзеня 2020 г. Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Новая рэдакцыя жыллёвага кодэкса: агляд асноўных змяненняў і дапаўненняў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111