ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Паэтычна, хораша, займальна
Візіт прадстаўнікоў парламентаў дзяржаў – членаў АДКБ

Культурны бум накрые Беларусь да 2015 года

Культурны бум накрые Беларусь да 2015 года
Іншыя навіны

У нашай краіне ўпершыню распрацавана Дзяржаўная праграма “Культура Беларусі” на бліжэйшыя пяць гадоў.


Намеснік міністра культуры Беларусі Тадэвуш Стружэцкі адказаў на пытанні карэспандэнта газеты “Звязда” Ларысы Цімошык.

– Чым прынятая Дзяржаўная праграма “Культура Беларусі” на 2011–2015 гады адрозніваецца ад галіновай праграмы захавання і развіцця культуры Рэспублікі Беларусь, якая дзейнічала дагэтуль?

– Такая праграма ў сферы культуры ўпершыню прынята на дзяржаўным узроўні, на патрэбы культуры запланавана выдзяленне значна большых бюджэтных сродкаў. Па-другое, гэтая праграма больш аб'ёмная па змесце, мае іншую структуру, у ёй закрануты шырэйшы спектр праблем, якія неабходна вырашаць у бліжэйшай перспектыве. Па-трэцяе, акрамя традыцыйных відаў дзейнасці, у праграме плануецца шмат інавацыйных падыходаў і мерапрыемстваў.

Напрыклад, у сувязі з аб'ектыўнай камерцыялізацыяй дзейнасці ўстаноў культуры, вельмі актуальным з'яўляецца пошук дадатковых крыніц фінансавання, у тым ліку і за кошт развіцця платных паслуг. Менавіта таму ў Дзяржаўнай праграме запланавана правесці структурныя пераўтварэнні арганізацыйна-гаспадарчага механізма галіны, распрацаваць эфектыўны механізм фінансавання культуры, новыя формы яе эканамічнай падтрымкі, працягнуць працу па стварэнні цывілізаванага рынка паслуг. У праграму ўключаны мерапрыемствы па прыцягненні дадатковых пазабюджэтных інвестыцый у сферу культуры, адаптацыі сферы культуры да функцыянавання ва ўмовах рыначнай эканомікі.

Упершыню ў праграме шмат увагі надаецца культурнаму складніку ў іміджавых камунікацыях дзяржавы, эфектыўным пазіцыянаванні краіны на замежныя аўдыторыі, выкарыстанню патэнцыялу беларускай культуры для фарміравання і ўмацавання станоўчага міжнароднага іміджу Рэспублікі Беларусь. Пазітыўная рэпутацыя Беларусі ў свеце як краіны з высокім узроўнем развіцця ўсіх форм самабытнай традыцыйнай і сучаснай культуры будзе садзейнічаць станаўленню аўтарытэту дзяржавы, станоўча паўплывае на інвестыцыйны клімат, развіццё міжнароднага турызму, міграцыйныя працэсы і інш.

Шмат увагі ў праграме нададзена мерапрыемствам, накіраваным на ўдасканаленне сеткі арганізацый культуры і ўмацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы. Плануецца адкрыццё новых музейных устаноў, Дамоў народнай творчасці і Цэнтраў фальклору, кінатэатраў, а таксама капітальны рамонт і рэканструкцыя будынкаў дзеючых арганізацый культуры.

Культура – гэта жывы арганізм, і ён патрабуе новых мер, як па вырашэнні сённяшніх праблем, так і новых падыходаў да развіцця сферы культуры.

– Якія інавацыйныя падыходы ў сферы культуры будуць прымяняцца ў бліжэйшай пяцігодцы?

– Галоўны акцэнт у Дзяржаўнай праграме зроблены на інавацыйныя падыходы. Асноўныя задача – стварэнне сістэмы нацыянальных прэферэнцый для культуры краіны. Праграма накіраваная на стымуляванне паступленняў пазабюджэтных сродкаў у сферу культуры (правядзенне рэспубліканскага конкурсу “Мецэнат культуры”, стварэнне апякунскіх саветаў пры нацыянальных і найбольш значных установах культуры, інфармацыйная падтрымка мецэнацкай дзейнасці ў СМІ). Гэта і правядзенне рэстаўрацыйных работ з выкарыстаннем розных крыніц фінансавання на найбольш знакавых аб'ектах гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі (Лідскі замак, Гальшанскі замак, Наваградскі замак).

Дзяржава зацікаўлена ў стварэнні Нацыянальнай электроннай бібліятэкі, у стварэнні новых рэсурсаў – такіх, як электронная бібліятэка “Францыск Скарына – беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар” і электронная бібліятэка “Rаdzіvіlіаnа”.

Укараненне інавацыйных тэхналогій у сферу культуры – поўная камп’ютарызацыя дзяржаўных музеяў і бібліятэк, стварэнне электронных і інтэрнэт-рэсурсаў па культуры.

Плануецца стварэнне прынцыпова новых канцэпцый Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Нацыянальнага гістарычнага музея. Акрамя таго, ёсць патрэба ў Нацыянальным інтэрнэт-партале “Музеі Беларусі”. І што асабліва важна – стварэнне Рэспубліканскага цэнтра рэстаўрацыі і кансервацыі.

– Якім чынам будзе ўмацоўвацца імідж нацыянальнай культуры за мяжой?

– Культура Беларусі, як адна са старажытных славянскіх культур, на фоне агульнага культурнага ландшафту можа разглядацца як унікальная па ступені захаванасці сваіх аўтэнтычных формаў, спадчыны этнічнай культуры, песенна-музычнага фальклору, традыцыйных рамёстваў, шматжанравага прафесійнага мастацтва, індывідуальнай і калектыўнай мастацкай творчасці. Гэта дае нам сёння падставы ладзіць цесныя кантакты ва ўсіх галінах культурнага жыцця як з краінамі-суседзямі, так і з сусветным супольніцтвам у цэлым, весці з імі ўзаемны зацікаўлены дыялог.

Чакаецца, што сёлета ў Беларусі пройдуць Дні культуры Венгрыі, Ірана, Катара, Кітая, Літвы, Украіны, будзе прадстаўлена польская культура ў рамках старшынства Польшчы ў Савеце Еўрапейскага саюза.

Праграмай прадугледжана рэалізацыя праекту “Беларусь сёння”, распачатага летась Міністэрствам культуры разам з Міністэрствам інфармацыі і Міністэрствам замежных спраў. У межах праекта плануецца штогод перадаваць у фонды пяці буйнейшых бібліятэк свету каля 100 лепшых кніг айчынных выдавецтваў – камплект выданняў, які будзе ўсебакова адлюстроўваць сацыяльна-эканамічнае і палітычнае жыццё нашай краіны, яе шматвяковую гісторыю і культуру, дапаможа ахвотным пазнаёміцца з жывапіснымі краявідамі Беларусі. Першай замежнай бібліятэкай у рэалізацыі праекта стала Бібліятэка Кангрэса ЗША. У будучым плануецца перадача камплектаў кніг нацыянальным бібліятэкам Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі і іншым.

У Праграме знайшла сваё адлюстраванне арганізацыя за мяжой стажыровак рэжысёраў тэатраў і масавых мерапрыемстваў, дырыжораў, оперных спевакоў, мастакоў і іншых спецыялістаў творчых прафесій з мэтай вывучэння замежнага вопыту і наладжвання карыснага ўзаемадзеяння.

Знешняя культурная палітыка нашай дзяржавы, арыентаваная на ўзаемаўзбагачэнне культур і інтэграцыю краіны ў сусветную культурную прастору, забяспечвае ўсім зацікаўленым у гэтым партнёрам умовы для свабоднага доступу на сваю культурную прастору.

Падрабязней:

Крыніца: Газета “Звязда”

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам