ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Зямля маіх продкаў. Барыс Сачанка…
Культурны бум накрые Беларусь да 2015 года

Паэтычна, хораша, займальна

Паэтычна, хораша, займальна
Іншыя навіны

З 12 па 30 мая ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Паэтычна, хораша, займальна”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Васіля Віткі (1911–1996).


Васіль Вітка (Цімох Васілевіч Крысько) – заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (БССР) (1972), уладальнік ганаровага дыплома Міжнароднага журы па прэміях Х.К. Андэрсена (1978) (з занясеннем імя паэта ў ганаровы спіс дацкага пісьменніка). Ён з’яўляецца заснавальнікам дзіцячага часопіса “Вясёлка”.

Творчасць Васіля Віткі – адметная і шматжанравая. Ён вядомы не толькі як паэт, празаік, драматург, але і як перакладчык, казачнік, публіцыст, крытык, сатырык, журналіст, выдавец і педагог. Паэзія Віткі вызначаецца высокім грамадзянскім пафасам, яе асноўныя матывы – услаўленне подзвігу чалавека ў Вялікай Айчыннай вайне, хараства роднай зямлі, роздум аб жыцці, прызначэнні паэзіі.

Літаратурная спадчына пісьменніка прадстаўлена на выстаўцы выбранымі творамі, асобна выдадзенымі зборнікамі паэзіі, сярод якіх “Гартаванне” (1944), “Поўдзень” (1946), “Ружа і штык” (1958), “Паверка” (1961), “Беларуская калыханка” (1971), “Случчына” (1981), “Трэція пеўні” (1988), п’есамі “Прамень будучыні” (1948), “Шчасце паэта” (1951), зборнікам сатырычных вершаў, пародый, эпіграм “Для дома, для альбома і трохі для эпохі” (1983) і інш.

Творчасць Васіля Віткі для дзяцей – гэта свет чарадзейства, хараства, незвычайных прыгод, прывабнай гармоніі гукаў і фарбаў. Сваімі творамі аўтар вучыць дзяцей любіць родную мову, дапамагае разабрацца ў разуменні дабра і зла, імкнецца выхаваць іх актыўнымі, эмацыянальнымі людзьмі. Наведвальнікі выстаўкі маюць магчымасць пазнаёміцца з творамі пісьменніка для дзяцей.

Пра рознабаковасць таленту В. Віткі сведчаць кнігі літаратурна-крытычных і публіцыстычных артыкулаў “Дзеці і мы” (1977), “Урокі” (1982), “Азбука душы” (1988), якія нясуць у сабе роздум над праблемамі часу, жыцця, лёсу нацыянальнай беларускай культуры, літаратуры і мовы, школьнага выхавання. Ён – адзін з аўтараў чытанак “Роднае слова” для 1, 2, 3-га класаў.

Асобна ў экспазіцыі прадстаўлены пераклады на беларускую мову твораў іншых аўтараў, зробленыя В. Віткам. Ён пераклаў паэму У. Маякоўскага “Хорошо!” (“Добра!”; з Р. Лыньковым), раман М. Салтыкова-Шчадрына “Господа Головлёвы” (“Паны Галаўлёвы”), кнігу В. Сухамлінскага “Голубые журавли” (“Блакітныя жураўлі”), а таксама асобныя творы рускіх, украінскіх, кітайскіх, латышскіх, балгарскіх і іншых пісьменнікаў.

На выстаўцы можна пазнаёміцца і з перакладамі твораў В. Віткі на англійскую, нямецкую, французскую, літоўскую, латышскую, рускую, украінскую, польскую і іншыя мовы.

Раздзел “Талент, аддадзены дзецям” змяшчае матэрыялы пра жыццёвы і творчы шлях Васіля Віткі.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

   

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам