ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
”Беларусь і Біблія”: аб выстаўцы-сенсацыі распавялі ў праграме “Добрай ранiцы, Беларусь!”
Міжнародны круглы стол “Беларусь і Біблія”

Кніга пра гісторыка-культурныя ландшафты Беларусі прэзентавана ў Мінску

Кніга пра гісторыка-культурныя ландшафты Беларусі прэзентавана ў Мінску
Іншыя навіны

У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі “Маршруты беларускага турызму: гісторыка-культурныя ландшафты Беларусі”.

Гістарычная прыгажосць Беларусі шырока вядома ў краіне і за яе межамі. Штогод турысты наведваюць Сафійскі сабор у Полацку, палац Радзівілаў у Нясвіжы, Курган Славы пад Мінскам, Мірскі, Навагрудскі і Лідскі замкі... Ёсць у нашай краіне і мясціны не менш каштоўныя, хоць і не такія папулярныя: шматлікія беларускія вёскі і мястэчкі.

– Гэтая кніга – вынік доўгай працы, якая пачалася яшчэ ў канцы 1970-х, – расказвае аўтар Аляксандр Лакотка, дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. – Пасля заканчэння ВНУ я працаваў у майстэрні народнага архітэктара Георгія Заборскага. З тых часоў вельмі шмат вандрую па нашай краіне. Фатаграфую, раблю замалёўкі і чарцяжы. Было некалькі праектаў, з якіх у выніку атрымаліся кнігі.

У 2006 годзе ў акадэміка выйшла кніга “Гісторыка-культурныя ландшафты Беларусі”, а ў 2011-м – “Турыстычная мазаіка Беларусі”. Але новая кніга Аляксандра Іванавіча вылучаецца тым, што акцэнт у ёй зроблены менавіта на лакальна-рэкрэацыйныя зоны. Гэта значыць, што ў кнізе можна прачытаць гісторыю ўзнікнення той ці іншай вёскі, даведацца, чаму яна мае такую назву і хто жыве там зараз. Да таго ж пералічаны помнікі культуры, архітэктуры, аўтэнтычныя помнікі, звязаныя з ратнымі і працоўнымі подзвігамі нашага народа. Кніга якасна праілюстравана, дваццаць сем лакальных раёнаў маюць свае карты, на якіх можна ўбачыць усе гісторыка-культурныя і прыродныя каштоўнасці, што ўяўляюць цікавасць для турыстаў і жыхароў, якія любяць вандраваць па сваёй краіне і адкрываць штосьці новае.

Асаблівае значэнне ў кнізе Аляксандр Лакотка надае тапаніміцы (навука аб назвах) паселішчаў, урочышчаў, балот і сцежак:

– Ёсць вельмі цікавыя факты. Напрыклад, што мясцовасць паміж Лагойскім, Барысаўскім і Вілейскім раёнамі ў народзе называюць “Паміж Гайнай, Дзвінасой і Віллей” менавіта з-за рэк, якія там працякаюць. А паблізу мястэчка Наносы, дзе сёння размяшчаецца буйны агра-турыстычны комплекс, за польскім часам хацелі пракласці чыгунку, але хутка пачалася Другая сусветная вайна.

Гэтая кніга будзе цікавая не толькі гасцям нашай краіны, але і самім яе жыхарам. Бо, як пісаў нам славуты першадрукар Францыск Скарына, як ад нараджэння звяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае; птушкі, што лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, што плаваюць па моры і ў рэках, чуюць віры свае; пчолы і тым падобныя бароняць вуллі свае, – так і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены, да таго месца вялікую ласку маюць...

Аўтар публікацыі: Маргарыта Гайдаржы.

Фота: Таццяны Ткачовай.

Крыніца: Звязда

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам