ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Куточак Беларусі ў Астане
Кніга пра гісторыка-культурныя ландшафты Беларусі прэзентавана ў Мінску

”Беларусь і Біблія”: аб выстаўцы-сенсацыі распавялі ў праграме “Добрай ранiцы, Беларусь!”

”Беларусь і Біблія”: аб выстаўцы-сенсацыі распавялі ў праграме “Добрай ранiцы, Беларусь!”
Іншыя навіны

20 верасня ў музеі кнігі адкрылася міжнародная выстаўка “Беларусь і Біблія”.

Наведвальнікаў чакаюць унікальныя рарытэты з розных куткоў свету, якія адлюстроўваюць гісторыю галоўнага помніка цывілізацыі – Бібліі, самай вядомай і ўплывовай кнігі ўсіх часоў, у якой сабраны найважнейшыя духоўныя каштоўнасці ўсяго чалавецтва.

Узрост прадстаўленых экспанатаў дасягае 5 тысяч гадоў. Многія артэфакты спецыялісты ацэньваюць у мільёны еўра, але для сусветнай культуры яны неацэнныя.

Наведаць выстаўку “Беларусь і Біблія” можна да 21 кастрычніка 2018 г.

Падрабязнасці глядзіце ў сюжэце праграмы “Добрай ранiцы, Беларусь!” тэлеканала “Беларусь 1”.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам