З пачатку студзеня ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага дзейнічае кніжная выстаўка, прысвечаная 70-гадоваму юбілею храма кнігі.
Наведвальнікі маюць магчымасць даведацца пра гісторыю і сучасную дзейнасць установы з дапамогай выданняў “Нарысы гісторыі бібліятэк Брэсцкай вобласці” і “Листая памяти страницы: Брестской областной библиотеке імя М. Горького 70 лет”, пазнаёміцца з маштабнымі працамі – бібліяграфічнымі паказальнікамі, сярод якіх “Брестская область на всесоюзной сельскохозяйственной выставке” (1957), “Беловежская пуща: методико-библиографические материалы” (1965), “«Я зноў на шчаслівай мяжы...»: да 50-годдзя з дня нараджэння М. Пракаповіча” (1998), “Юлиан Урсын Немцевич: жизнь и творчество” (2007), “Лауреаты Нобелевской премии” (2004), “Предприятия города Бреста” (2009), і спісамі літаратуры (“Маладыя паэты Брэстчыны”, “Пионеры Брестчины в годы ВОВ”, “Берёзе – 500 лет”, “Пісьменнікі – лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РБ” і інш.).