ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Гісторыя Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага: 70 год установе
Што хаваецца за дзіцячымі страхамі?

Трыумф чалавечага розуму

Трыумф чалавечага розуму
Іншыя навіны

З 4 студзеня да 22 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) ладзіцца тэматычная кніжная выстаўка “Трыумф чалавечага розуму”.


У сучасным свеце чалавек паўсюль сутыкаецца з вынікамі дзейнасці вучоных і вынаходнікаў. Ва ўсе часы знаходзіліся людзі, якія імкнуліся скарыстаць свае веды і інтэлект, каб зрабіць жыццё лепшым і лягчэйшым. Сёння мы прымаем іх вынаходствы, не задумваючыся пра тое, што ў свой час іх з’яўленне істотна ўплывала на далейшы шлях развіцця навукі.

Прапанаваная ўвазе наведвальнікаў выстаўка дае магчымасць пазнаёміцца з выдатнымі вучонымі ўсіх часоў, якія дабіліся сусветнага прызнання ў розных галінах навукі, тэхналогій і іншых відах чалавечай дзейнасці.

Каля 300 кніг, прадстаўленых у экспазіцыі, захапляльна апісваюць жыццё і творчасць мысліцеляў, вучоных, вынаходнікаў, якія сапраўды змянілі свет. Шматлікія раздзелы экспазіцыі – “Гісторыя навукі”, “Людзі пытлівай думкі”, “Найвялікшыя творы чалавецтва”, “Фантастычныя магчымасці бліжэйшай будучыні: нанатэхналогіі” – гавораць самі за сабе. Такія кніжныя серыі, як “Открытия, которые потрясли мир”, “Наука. Мировоззрение. Жизнь”, “Великие мыслители”, “Шедевры инженерной мысли” і г.д., несумненна, выклікаюць цікавасць і вабяць увагу чытачоў.

Кнігі серый “Нашы славутыя землякі” і “Люди белорусской науки” распавядаюць непасрэдна пра лёс і творы беларускіх вучоных.

Кантактныя тэлефоны: 293-28-86, 293-29-80.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам