ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Калі гліна ажывае
Маркс сведчыў, што Міцкевіч свае першыя вершы складаў па-беларуску

Гэты мастак малюе самыя незвычайныя істоты беларускага фальклору – вы дакладна пра такіх не ведалі!

Гэты мастак малюе самыя незвычайныя істоты беларускага фальклору – вы дакладна пра такіх не ведалі!
Іншыя навіны

У беларускім фальклоры ёсць істоты больш незвычайныя за ведзьм і русалак. Менавіта іх і вырашыў адлюстроўваць у сваіх малюнках мастак-самавук з Гродна. Толькі паглядзіце, як здорава!

Дзе даведацца пра беларускі фальклор больш?

Артур.jpgУ дзяцінстве Артур наведваў дзіцячыя гурткі, а з часам маляванне стала хобі, якому ён працягнуў вучыцца сам. Зараз Артур працуе праграмістам, а ў вольны час выкладае малюнкі беларускіх нячысцікаў.

Міфы і легенды цікавілі Артура з дзяцінства. Гэтыя тэмы часта з’яўляліся ў яго малюнках, таму мастак і абраў такую тэму для акаўнта.

Профіль пра беларускае паскуддзе мастак завёў нядаўна, і пакуль яго мэта – намаляваць 100 істот. Некаторыя з іх добра вядомыя нам з дзяцінства, а вось пра некаторых вы маглі і не чуць.

Пра спецыфічных толькі для Беларусі нячысцікаў можна даведацца ў той жа беларускай “Вікіпедыі”. Ёсць і спецыяльныя праекты. Напрыклад, мастак Яўген Кот збірае сведкі аб нашых нячысціках і публікуе свае малюнкі на bestiary.us.

Увогуле, у нас не так шмат відарысаў беларускіх нячысцікаў. Мы можам лёгка знайсці тэксты пра іх, але не ілюстрацыі. Людзей, якія малююць нячысцікаў, можна пералічыць на пальцах адной рукі.

Напрыклад, Паднор. Калі я пачынаў маляваць гэтага нячысціка, не знайшоў ніводнай выявы. Зараз, калі вы загугліце яго, мяркую, што першая сур’ёзная выява, якую вы знойдзеце, будзе мая.

Паднор.jpg
Паднор

Чорная панна Нясвіжа.jpg
Чорная панна Нясвіжа

Іншыя крыніцы, дзе Артур шукае інфармацыю, – гэта кнігі пра фальклор. Мастак раіць выданне Уладзіміра Васілевіча “Зямная дарога ў вырай: Беларускія народныя прыкметы і павер’і”. Пералік істот з кнігі можна паглядзець тут.

Ёсць іншыя пісьменнікі. У адрас некаторых – шмат крытыкі. Напрыклад, Павал Шпілеўскі. Ён такі знакаміты папулярызатар беларускага фальклору і нячысцікаў. Але ёсць меркаванне, што многіх з іх ён выдумаў сам.

Таксама ёсць у нас і мастак Валерый Славук. Ён зрабіў шмат ілюстрацый для кніг па фальклоры. Я даўно ведаю яго і яго малюнкі. Гэта таксама нейкая база, якой я карыстаюся.

На адзін малюнак прыкладна патрэбна адна-дзве гадзіны, але гэта агулам. Бо я малюю, калі ёсць вольны час. Зараз вось ужо 10 накідаў ёсць. Гэта Здань, Гуменнік, Варгін, Пушчавік і Чаргавы.

Малюю я на смартфоне, але ў класічным варыянце, як і на паперы. То бок шмат штрыхоў і гэтак далей. Адзінае, што тут можна дадаць нейкія фільтры, якія зробяць малюнак больш цікавым.

Шкурапея.jpg
Шкурапея

Пуннік.jpg
Пуннік

Пра нячысцікаў Артур піша на трох мовах: беларускай, англійскай і рускай. Ён дадае, што вельмі шмат украінцаў у каментарах не разумеюць такі выбар і пытаюць, “навошта я пішу па-руску?”.

Спачатку я пачаў пісаць толькі па-беларуску, хоць сам у жыцці размаўляю па-руску. Але гэта ж беларускія нячысцікі – таму трэба на беларускай.

Пасля я зразумеў, што ў мяне ёсць аўдыторыя з Польшчы, Літвы, Расіі. Яны не разумеюць беларускую так добра, як украінцы. Таму спачатку я дадаў англійскую, а пасля – рускую. Ведаў бы польскую, і на ёй бы таксама пісаў пасты.

Артур пакуль нічога не плануе рабіць з малюнкамі – проста выкладвае іх у Сетку. А вось падпісчыкі ўжо падкінулі мастаку некалькі варыянтаў.

Адзін падпісчык параіў зрабіць мерч ці прадаваць карціны. Ён мне нават скінуў мінскі інстаграм, дзе такое робяць. А другі хлопец напісаў, што будзе добра, калі ўсе нячысцікі будуць замаляваны, зрабіць з гэтага такі каталог, арт-бук. Гэта ўсё цікава, але пакуль я проста малюю.

Якія беларускія нячысцікі самыя папулярныя?

Часам Артур малюе нячысцікаў у той жа канцэпцыі, што і іншыя мастакі. Але часам яго вобразы цалкам адрозніваюцца ад іншых.

Вось Аржавень. Гэта дух, якi жыве на балоце. Ён па апісанні выглядае як тоўсты пузаты дзед. Яго такім малявалі і Славук, і Кот. Але я ўяўляю яго інакш – худым, жудасным, іржавым. Так яго і намаляваў.

Другі прыклад – Хапун. Гэта злая лятучая пачвара з доўгай барадой. Ён выкрадаў дзяцей і заносіў іх на балота. Я яго ўяўляў аплеценым каранямі. Але ў Ката ён заўсёды з крыламі, як у кажана. Тады я вырашыў зрабіць малюнак у гэтым жа канцэпце, каб не адрозніваліся нячысцікі. Але бараду з каранёў пакінуў.

Аржавень.jpg
Аржавень

Хапун.jpg
Хапун

Асаблівую цікавасць у людзей, заўважае Артур, выклікаюць малавядомыя істоты. Прычым не столькі сваёй невядомасцю, колькі незвычайным выглядам.

Асаблівы фурор па статыстыцы выклікала Цыцоха са сваімі цыцкамі. Адзінае што, я чамусьці вырашыў аб’яднаць дзве пачвары ў адну – Цыцоху і Цыгру. Яны ў нейкім сэнсе падобныя адна да адной. Мне напісалі, што так нельга, так што я хутка ўсё выправіў і замаляваў Цыгру асобна.

Спадабаліся людзям таксама і Шэшачкі, Гаёўкі. Яны незвычайныя, не як ведзьмы ці русалкі, якіх мы бачым паўсюль.

Гаёўка.jpg
Гаёўка

Цыцоха.jpg
Цыцоха

Мне хацелася б як мага больш намаляваць асабліва тых нячысцікаў, выяў якіх мала ў інтэрнэце. Некаторыя з іх я ўжо апублікаваў. Гэта Лойма – балотны нячысцік, падобны на жанчыну. Паднор – мышыны кароль, Копша – магільны дух. Маляваў я іх не абапіраючыся на іншыя выявы.

Лойма.jpg
Лойма

Копша.jpg
Копша

Самому мне падабаюцца сядзібныя нячысцікі. Яны адносна ўнікальныя, у іншых фальклорах такіх няма. А яшчэ люблю розных жудасных істот. Іх маляваць лягчэй, чым якіх-небудзь прыгажунь, – свіцязянак і гаёвак.

Крыніца: CityDog.by

Чытайце таксама:

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам