26–27 мая ў рамках ХXII Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытаняў адбудзецца штогадовая навукова-практычная канферэнцыя "Духоўнае адраджэнне грамадства і праваслаўная кніга".
Тэма канферэнцыі 2016 г. – “Кніга і чытанне ў духоўнай культуры нацыі”.
Мерапрыемства пройдзе ў рамках ХXII Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў.
Арганізатарамі канферэнцыі з’яўляюцца: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры, Беларуская праваслаўная царква, Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя свв. Мяфодзія і Кірылы”, Мінская духоўная акадэмія імя свт. Кірылы Тураўскага.
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца прадстаўнікі бібліятэк усіх сістэм і ведамстваў, работнікі адукацыі і культуры, царкоўных (епархіяльных, манастырскіх, прыходскіх) і бібліятэк духоўных школ.