ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Паэтычны тэатр “Арт.С” ужо 10 гадоў працуе ў сталіцы
Духоўнае адраджэнне грамадства і праваслаўная кніга

Удзел Р. Матульскага ў ІХ Штогадовых “Сервантэсаўскіх чытаннях”

Удзел Р. Матульскага ў ІХ Штогадовых “Сервантэсаўскіх чытаннях”
Іншыя навіны

22 красавіка ў іспанскім гарадку Эсківіас “Дон Кіхот” упершыню прагучаў на беларускай мове.


З 21 па 24 красавіка 2016 года па ініцыятыве Пасольства Беларусі ў Францыі адбыўся візіт у Іспанію дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Рамана Матульскага.

Падчас візіту Р. Матульскі сустрэўся з дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Іспаніі Анай Сантас Арамбура і абмеркаваў магчымасці наладжвання двухбаковага супрацоўніцтва паміж бібліятэкамі абедзвюх краін. Галоўнай бібліятэцы Іспаніі была перададзена ў дар калекцыя кніг лепшых беларускіх выданняў у рамках праекта “Беларусь сёння”.

У ходзе мерапрыемстваў праграмы “Мадрыд – сусветная сталіца кнігі” Раман Матульскі таксама прыняў удзел у IX Штогадовых “Сервантэсаўскіх чытаннях”, на якіх прадстаўнікі парадку 30 краін чыталі ўрыўкі са знакамітага твора іспанскага пісьменніка Мігеля дэ Сервантэса Сааведры “Хітры гідальга Дон Кіхот Ламанчскі” на роднай мове. Раман “Дон Кіхот” упершыню прагучаў на беларускай мове ў Доме-музеі Сервантэса ў гарадку Эсківіас у выкананні дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У рамках візіту Раман Матульскі даў інтэрв’ю “Радыё Іспаніі” і правёў сустрэчы ў вядучых музеях Мадрыда – музеі Прада і Каралеўскім палацы.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам