ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Беларусь і ААН: гісторыя і сучаснасць
Кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”

Чытаць, думаць, развівацца

Чытаць, думаць, развівацца
Іншыя Навіны

Існуе папулярнае выказванне: "Каб стаць разумным, дастаткова прачытаць дзесяць кніг, але каб знайсці іх, патрэбна прачытаць тысячы".


Як бы ні супраціўляўся кансерватар унутры вас, варта хаця б калі-небудзь аб’явіць самім сабе маленькую вайну і чытаць тое, што не ўваходзіць у кола вашых інтарэсаў. А можа, спадабаецца. Ніхто не заклікае адмаўляцца ад старых сяброў: любімага жанру ці твораў пэўнага пісьменніка. Прапаноўваецца толькі ўзбагаціць як паўсядзённасць, так і свой чытацкі свет. Аднастайнасць інфармацыі, што спажываецца, – гэта як зносіны з тымі ж самымі людзьмі. Нават супраць уласнай волі трапляеш у палон стэрэатыпаў, што прыводзяць да спрашчэння і тэндэнцыйнасці меркаванняў.

На мой погляд, галоўная мэта чытання – гэта бясконцы шэраг пытанняў “навошта?”. Няма пытанняў – няма развіцця, з усімі наступствамі гэтага. Прагрэс, у сваю чаргу, дапамагае зразумець сапраўдную каштоўнасць таго, што ўжо ёсць у тваіх руках. Да прыкладу, колькі б ні казалі, што развіццё электронных кніг становіцца перадумовай сканчэння эры Гутэнберга, але… Папяровыя кнігі не тое што не знікаюць, яны працягваюць быць актыўна запатрабаванымі.

Так, пад час адкрыцця сёлетняга Франкфурцкага кніжнага кірмашу Готфрыд Хонелфедэр, прэзідэнт Германскай асацыяцыі выдаўцоў і кнігагандляроў, агучыў маленькую радасную навіну: у 2013 годзе попыт нямецкіх пакупнікоў крыху павысіўся – продажы папяровых кніг павялічыліся амаль на 1 працэнт. Здавалася б, сціплыя поспехі, але ў доўгай барацьбе за патэнцыяльнага чытача значная кожная прададзеная кніга. І кніга гэтая, магчыма, дапаможа прасвятліцца яшчэ адной душы.

На жаль, мы жывём у час, пазбаўлены герояў. Куміры ў пакалення ёсць, а вось герояў няма. На апошніх хочуць быць падобнымі, а да куміра дастаткова дакрануцца. У многім герояў выхоўвае літаратура. Успомніце сваё дзяцінства ці дзяцінства вашых бацькоў: Паўка Карчагін, Гуля Каралёва, Алег Кашавы. А хто сёння? Ды і навошта нашым дзецям чытаць, калі яны адкрыюць глянцавы часопіс ці набяруць у адрасным радку каардынаты блога “зоркі” і даведаюцца пра жыццё свайго куміра, ён жа без высілкаў заўсёды “пад рукой”.

У гэтым выпадку мне падаецца паказальным прыклад той жа Германіі. У Лейпцыгу, напрыклад, праходзіць самае сапраўднае свята чытання і кнігі. Вы б толькі бачылі, колькі чытачоў збіраецца на сустрэчы з любімымі пісьменнікамі, якія дыскусіі разгараюцца вакол новых раманаў! І ўсё гэта робіцца не за абяцаны ў канцы мерапрыемства прыз. Гэта імкненне, патрэба чытаць і думаць. І літаратура, якая ўваходзіць у спіс бестселераў, – не заўсёды чытво дзеля задавальнення.

Зусім не важна, гэта мастацкая ці навукова-папулярная кніга, важна тое, што чытачоў цікавяць пытанні, што выходзяць за межы іх “зоны камфорту”.

Неяк мы з калегамі абмяркоўвалі самыя папулярныя навінкі заходнееўрапейскага кніжнага рынку. Зайшла гаворка пра тое, што тэмамі папулярных навінак месяца сталі кнігі пра вязняў у Гуантанама і пра рэжым чырвоных кхмераў. Гэта выклікала хвалю здзіўлення і неразумення. Для мяне ж усё заканамерна. Грамадства, якое чытае, павінна імкнуцца да асэнсавання розных тэм. Таму выдаўцам не варта паддавацца тэндэнцыі “хлеба і відовішчаў” і спадзявацца на тое, што, забаўляючы, мы выхоўваем. Мы выхоўваем толькі прымушаючы думаць. А гэта наўрад ці магчыма без кніг з сэнсам.

Аўтар публікацыі: Кацярына Сіман.

Крыніца: газета “Літаратура і мастацтва”, 18.10.2013

Чытайце таксама:

Навіны

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам