ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
28 лютага 1945 года. 71 дзень да Перамогі
Семінар віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце

Беларуская паэзія: разбітыя ілюзіі і страчаныя магчымасці

Беларуская паэзія: разбітыя ілюзіі і страчаныя магчымасці
Іншыя навіны

Лёс паэзіі роўны лёсу мовы.

Шматпакутнае беларускае паэтычнае слова то гібела пад націскам гістарычных абставін, то, сабраўшы ўсе сілы, ашчэрвалася прыгнёту, глупству і цемры нязнання.

Хісталася мова – хісталася паэзія, якая трымалася не на традыцыі, не на народнай любві і не на дзяржаўнай ідэалогіі, а на тонкіх душэўных стрыжнях сапраўдных паэтаў, якіх, нібы ў кампенсацыю, спаслаў нам лёс.

Што бачылі, што маглі тыя, каго мы сёння называем стваральнікамі беларускай літаратуры – Багдановіч, Колас, Купала? Які шлях абірала беларуская паэзія ў межах савецкай літаратуры і ці здолела яна захаваць свой уласны твар?

Які альтэрнатыўны шлях прапанаваў сваёй творчасцю Уладзімір Караткевіч? І з кім можа размаўляць паэт сваёй сапраўднай высокай мовай, калі ўласны народ яго не чуе?

Паэма Якуба Коласа “Сымон-музыка” вядома сучаснаму чытачу толькі ў трэцяй рэдакцыі гэтага адмысловага твора. У першым варыянце Колас зрабіў трагічны фінал, у якім Сымон памірае на магіле сваёй каханай Ганны, якая сімвалізуе Беларусь. Рукапіс “новага” Сымона быў скрадзены. І трэці варыянт быў адноўлены за невялікі час у многім дзякуючы жонцы паэта Марыі Дзмітрыеўне, якая ведала вялікія кавалкі паэмы на памяць.

Першы верш Янкі Купалы быў жартаўлівы і напісаны пра сястру Леакадзію ў дзень яе імянін. Ён са смакам апісаў усе злаключэнні і прыгоды, што нападкалі дзяўчынку ў той дзень. Раззлаваная Леакадзія выхапіла паперу з рук жартаўніка і спаліла яе прылюдна ў печцы.

Большасць свайго жыцця, Максім Багдановіч, якому суджана было стаць заснавальнікам сучаснай беларускай паэзіі, пражыў за межамі Бацькаўшчыны. Толькі дзіцячыя гады Максіма Багдановіча прайшлі на Беларусі. Пасля гібелі жонкі ад сухотаў бацька, Адам Багдановіч, з’ехаў разам з дзецьмі спачатку ў Ніжні Ноўгарад, а пасля ў Яраслаўль, дзе амаль усё жыццё і пражыў Максім, вывучаючы родную мову па кнігах, этнаграфічных запісах і слоўніках. У Беларусь трапляў наездамі на невялікі тэрмін.

Рыгор Барадулін валодаў адмысловай пластыкай слова і вострым розумам, што дазволіла яму атрымаць вядомасць яшчэ і як аўтару ўедлівых эпіграм. Паэт быў бязлітасны як да сяброў-пісьменнікаў, так і да тых, з кім не мог знайсці паразумення.

Караткевіч і Барудулін былі бліжэйшымі сябрамі. Але аднойчы праз нораў Уладзіміра Сямёнавіча Барадуліну адмовілі ў Вышэйшых літарутурных курсах. Караткевіч, які ў гэты час знаходзіўся ў Маскве на вучобе, данімаў кпінамі і “неасцярожнымі” пытаннямі імянітых выкладчыкаў. Калі Барадулін падаў заяву на Літкурсы, рэдактар Уладзімір Лапцеў адкінуў яе ў бок са словамі: “Хопіць нам разумнікаў, кшталту Караткевіча”. Так Барадулін не трапіў на вучобу праз свайго сябра.

Яшчэ больш нечаканых фактаў даведаецеся на лекцыі!

Крыніца: Открытый лекторий

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам