ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Беларуская паэзія: разбітыя ілюзіі і страчаныя магчымасці
Магчымасці выкарыстання віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі прадстаўлены ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце

Семінар віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце

Семінар віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце
Іншыя навіны

26 лютага ў Беларускім дзяржаўным універсітэце прайшоў семінар “Публікацыйная стратэгія вучонага”. Мерапрыемства было арганізавана БДУ сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і кампаніяй Clarivate Analytics.

Семінар адкрылі дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Уладзімір Кулажэнка і загадчык аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Марына Рудакоўская.

Спецыяліст па навучанні карыстальнікаў Clarivate Analytics Ірына Ціханкова распавяла ўдзельнікам семінара аб падыходах да пабудовы публікацыйнай стратэгіі даследчыкаў: міжнародных патрабаваннях да афармлення артыкулаў, асновах акадэмічнага пісьма, выбары часопісаў для публікацыі вынікаў даследаванняў, традыцыйнай выдавецкай мадэлі і мадэлі адкрытага доступу. Былі падрабязна разгледжаны функцыі і інструменты, прадстаўленыя для даследчыкаў на электроннай платформе Web of Science: рэферэнс-менеджар EndNote, які дазваляе карэктна афармляць публікацыі па фармаце абранага выдання, аналітыка выданняў Journal Citation Reports, аўтарскі профіль Publons.

У семінары ўзялі ўдзел прафесарска-выкладчыцкі склад, студэнты, магістранты, аспіранты, супрацоўнікі Фундаментальнай бібліятэкі БДУ.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

3 Кра 2020

1 красавіка ў кнігарні «Дом кнігі «Светач» (г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11) адбылася імпрэза «Кніжны свет Беларусі: Гродзеншчына», на якой расказалі аб лепшых, найболей адметных кнігах, звязаных з Гродна і яго ваколіцамі.

Навіны бібліятэк

Разам – мы пераможам!

3 Кра 2020

2 красавіка па ініцыятыве Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь на вонкавым электронным светлавым табло Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запушчана акцыя падтрымкі і салідарнасці нашай краіны з дзяржавамі, якія на сённяшні дзень найбольш пакутуюць ад заражэння COVID-19.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

4 красавіка 1945 года. 36 дзён да Перамогі

4 Кра 2020

Узяцце Браціславы. Завяршэнне Усходне-Памяранскай наступальнай аперацыі. Поўнае вызваленне Венгрыі. Галоўнае заданне калгасаў краіны. Дапамога бясконным гаспадаркам. Падрыхтоўка да школьных экзаменаў. Газеты: “Советская Белоруссия” (№№ 60, 61), “Звязда” (№ 61), “Большэвiцкая трыбуна” Барысаўскага раёна (№ 35), “Искра” Валожынскага раёна (№ 20).<br>

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

3 красавіка 1945 года. 37 дзён да Перамогі

3 Кра 2020

Вызваленне Крэмніцы. Узяцце саюзнымі войскамі гарадоў Мюнстэр і Карлсруэ. Пачатак палявых работ. Абавязацельствы трактарыстаў. Газеты: “Звязда” (№ 61), “Большэвік Палесся” Палескай (цяпер ліквідаванай) вобласці (№ 32).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

2 Кра 2020

На вядомых нам партрэтах народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, тых партрэтах, якія мы прывыклі бачыць у падручніках і кнігах, пісьменнік звычайна паказаны сталым і сур’ёзным, такім, якім і сапраўды павінен выглядаць класік беларускай літаратуры. Хацелася б паказаць Коласа зусім іншым – незвычайным і нечаканым, жартаўлівым, смешным і па-сяброўску іранічным.

Навіны бібліятэк

4 Кра 2020

Для ўсiх аматараў музыкi, гiсторыi беларускай лiтаратуры i культуры выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя iмя Петруся Броўкi» выпусцiла новую кнiгу «Лiбрэта опер Станiслава Манюшкi». У ёй сабраныя сем перакладаў лiбрэта опер Манюшкi на беларускую мову, большасць з якiх выдаецца ўпершыню. Кнiга таксама знаёмiць чытача з кароткiмi нарысамi жыцця чатырох лiбрэтыстаў, расказвае падрабязнасцi з гiсторыi беларускiх пастановак опер, змяшчае афiшы iх прэм'ер i ўнiкальныя фотаздымкi. На прэзентацыi выдання дэманстравалi архiўныя фота- i вiдэакадры, а таксама фрагменты опер Станiслава Манюшкi.

Навіны бібліятэк

111