ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Як “Нацыяналка” адпраўляла бібліяімпульс: Бібліяноч-2023 адбылася!
Дзень кнігі і аўтарскага права адсвяткавалі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Здзейснілася! Бібліяноч наступіла!

Здзейснілася! Бібліяноч наступіла!
Іншыя Навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ўрачыста адкрылася штогадовая сацыяльна-культурная акцыя ў падтрымку чытання “Бібліяноч”!

Мы адправілі жыхарам і гасцям сталіцы бібліяімпульс – будзьце ў гэты вечар з намі, зараджайцеся ведамі і добрым настроем!

Свята пачалося ў холе бібліятэкі: мімы сустракаюць гасцей і знаёмяць усіх з праграмай вечара, каб кожны наведвальнік змог выбраць для сябе забаву даспадобы – гасцей чакаюць 22 тэматычныя пляцоўкі. Тэатралізаванае шоу дае старт доўгачаканай Бібліяночы!

Актыўныя квесты, “настолкі”, майстар-класы па танцах і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, этна-вечарына, лекцыі адваката, астрапсіхолага, астролага, нутрыцыёлага, імідж-стыліста, канцэрты, выступленні музыкантаў, шахматна-шашачныя турніры і многае іншае!

Дзяцей чакаюць аквагрым, майстар-класы, тэатральныя пастаноўкі і пазнавальная IT-праграма.

Усё толькі пачынаецца! Чакаем усіх, прыходзьце!
Вы яшчэ можаце паспець да 23.00!

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам