ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў суботнік
Здзейснілася! Бібліяноч наступіла!

Як “Нацыяналка” адпраўляла бібліяімпульс: Бібліяноч-2023 адбылася!

Як “Нацыяналка” адпраўляла бібліяімпульс: Бібліяноч-2023 адбылася!
Іншыя Навіны

Сёння тысячы аматараў кнігі правялі вечар у бібліятэцы, зараджаючыся ведамі, добрым настроем і новымі культурнымі ўражаннямі. Штогадовая акцыя ў падтрымку чытання “Бібліяноч” адбылася!

Бібліяноч ператварыла чытальныя залы бібліятэкі ў тэматычныя пляцоўкі, дзе кожны жадаючы змог знайсці для сябе нешта займальнае.

Biblijanoch_23-5.jpg

Аматарам актыўных забаў прыйшліся даспадобы актыўныя квесты па пошуку таямнічых скарбаў “Унутры ромбакубаактаэдра”, гістарычнае падарожжа ў “Сярэбраны век” ад Questoria, майстар-класы па індыйскім і сучасных бальных танцах, “настолкі” HobbyGame.

Biblijanoch_23-7.JPG

Пляцоўка “Верны крок” сабрала тых, хто не баіцца кінуць выклік не толькі сабе, але і ўсім вакол. Шахматна-шашачныя турніры і майстар-класы па гульні ў японскія шахматы “сёгі” і кітайскія “сянцы” ад Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках забяспечылі напружаную атмасферу спаборніцтва.

Biblijanoch_23-4.jpg

Цікава і весела праляцеў час на музычных пляцоўках. Фолк-гурт Guda з удзелам капэлы традыцыйнай музыкі “Анягож” правялі этна-вечарыну. Госці Бібліяночы развучвалі танцы і знаёміліся з традыцыямі. “Музычны салон XIX стагоддзя” сабраў удзельнікаў мерапрыемства на канцэрт-лекцыю класічнай музыкі. А выступленне хору кітайскіх студэнтаў БДПУ LoveMusicTeam і канцэртная праграма ансамбля салістаў Te Deum уразілі майстэрствам выканання і прыгожымі галасамі. Меламаны дакладна не засталіся абыякавымі!

Biblijanoch_23-1.jpg

Непадробнае захапленне і сапраўдныя жывыя эмоцыі ў юных удзельнікаў Бібліяночы выклікалі пастаноўкі тэатра лялек “Васілёк”, тэатра мюзікла Metropolis, тэатра “Скамарохі”, выступленні АРТ-тэатра Vershina, цыркавой студыі Fantasy, пазнавальная IT-праграма ад вучэбнага цэнтра “Айціландыя”, а таксама майстар-класы і аквагрым.


Былі і тыя, хто прыйшоў у пятнічны вечар, каб набыць новыя веды. Для аматараў вучыцца праграма прапаноўвала майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, лекцыі адваката, астрапсіхолага, астролага, нутрыцыёлага, імідж-стыліста, сустрэчу з пісьменніцай Ірынай Карнавухавай. А літаратурны клуб “Тры кубкі тэксту” здзіўляў гасцей “тэкстапіццём”.


Бонусныя пляцоўкі, нягледзячы на “фішкавы” ўваход, карысталіся поспехам. Аўтарская экскурсія калекцыянера Віктара Суворава сабрала знаўцаў далікатнай прыгажосці фарфору на выставачным праекце “Фарфоравае асарці”, а аглядная пляцоўка дазволіла самым актыўным наведвальнікам убачыць вячэрні Мінск з вышыні птушынага палёту.

Biblijanoch_23-6.JPG

Дзякуй усім, хто ствараў гэты вечар: арганізатарам, удзельнікам, гасцям! Спадзяёмся, у наступным годзе да ўсіх нас прыйдзе чарговая цудоўная “Бібліяноч”. Да новых сустрэч!

Шчыра дзякуем нашым партнёрам за дапамогу ў арганізацыі цудоўнага вечара:
Partniory.jpg

Навіны

Кнігі пра вайну бібліятэцы падарыла сям’я з Чалябінска

29 Май 2024

Традыцыйна Нацыянальная бібліятэка Беларусі атрымлівае ў дар кніжныя выданні не толькі ад беларускіх літаратараў, але і ад аўтараў твораў краін блізкага і далёкага замежжа.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы прайшоў Адзіны дзень інфармавання

29 Май 2024

29 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў Адзіны дзень інфармавання з удзелам дэлегата Усебеларускага народнага сходу ад галіны “Культура”, члена пастаяннай камісіі Мінгарсавета Святланы Вінакуравай.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”

28 Май 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячы конкурс “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаваны да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэстаўрацыя лістовак-плакатаў 1943 года выдання з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

27 Май 2024

Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у аддзеле рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі былі адрэстаўрыраваны дзве лістоўкі-плакаты 1943 года выдання.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам