ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выстаўка “Movement” у межах I Трыенале “Канцэпт”
Каб захаваць здабыткі аўтара

Зацверджаны вынікі VII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”

Зацверджаны вынікі VII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”
Іншыя навіны

15 лістапада Распараджэннем па Беларускай праваслаўнай царкве зацверджаны вынікі VII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”.

Конкурс праводзіцца штогод сярод бібліятэк рэспублікі з мэтай актывізацыі іх асветніцкай дзейнасці, садзейнічае фарміраванню духоўна-маральных якасцей асобы, выхаванню патрыятызму і грамадзянскасці дзяцей і моладзі на аснове праваслаўных традыцый.

На разгляд рэспубліканскага журы былі прадстаўлены 17 прац ад публічных бібліятэк Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, бібліятэк устаноў адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, бібліятэк, падведамасных Беларускаму Экзархату.

Працы прадстаўляліся ў чатырох намінацыях:

  • “Духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі”
  • “Гісторыя Праваслаўя роднага краю”
  • “Сям’я – спадчынніца маральных і духоўных каштоўнасцей”
  • “Патрыятычнае выхаванне на праваслаўных традыцыях”

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання” адбудзецца ў рамках VII Беларускіх Калядных чытанняў, якія пройдуць 25–28 лістапада 2021 г.

Журы конкурсу дзякуе ўсім удзельнікам, якія прадставілі свае працы, адзначае іх неабыякавасць, адказнасць і спадзяецца, што і ў далейшым конкурс будзе спрыяць удасканаленню дзейнасці бібліятэк на ніве духоўнай асветы і духоўна-маральнага выхавання.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам