ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Настаўнік і творца
З юбілеем!

З юбілеем!

З юбілеем!
Іншыя навіны

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншуе заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Галіну Мікалаеўну Алейнік з юбілеем!


Уся працоўная дзейнасць Г.М. Алейнік была прысвечана служэнню кнізе, бібліятэцы. Асноўную і галоўную частку свайго прафесійнага шляху Галіна Мікалаеўна прайшла ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Найвышэйшы прафесіяналізм, бліскучае веданне кнігі, абвостранае пачуццё новага, прагрэсіўнага былі выяўлены ёю ў перыяд працы на пасадзе галоўнага бібліятэкара, загадчыка аддзела, намесніка дырэктара, а з 1990 г. больш за 12 гадоў – дырэктара галоўнай бібліятэкі краіны.

Тут у поўнай меры раскрыўся яе творчы патэнцыял, выдатныя арганізатарскія якасці, стваральная энергія, розум і воля кіраўніка. Пры яе ўдзеле і пад яе непасрэдным кіраўніцтвам імкліва змянялася аблічча бібліятэкі як нацыянальнага інфармацыйнага цэнтра, умацоўваўся міжнародны аўтарытэт. Актыўна вялася распрацоўка аўтаматызаванай бібліятэчнай інфармацыйнай сістэмы рэспублікі, стварэнне адзінай інфармацыйнай інфраструктуры, якая спрыяла ўзаемадзеянню бібліятэк усіх сістэм і ведамстваў, пачалася распрацоўка праекта новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а затым і яго будаўніцтва.

Найглыбейшая адказнасць, высокая патрабавальнасць да сябе спалучаліся ў Г.М. Алейнік з чуласцю, уважлівым і беражлівым стаўленнем да людзей. Гармонія выдатных прафесійных і асабістых якасцей спрыяла яе бясспрэчнаму аўтарытэту ў бібліятэчнай супольнасці краіны, сярод калег блізкага і далёкага замежжа.

Цярпеннем, шчырасцю і добразычлівасцю заўсёды была прасякнута праца Г.М. Алейнік на грамадскіх пасадах – у Беларускім фондзе культуры, у Камісіі па справах ЮНЕСКА пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь, на пасадзе прэзідэнта Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі.

Па-падзвіжніцку мудрае служэнне на ніве асветніцтва і культуры, усё створанае Галінай Мікалаеўнай Алейнік на прафесійнай ніве паставіла яе ў шэраг лепшых прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.

Мы ганарымся Вамі, Галіна Мікалаеўна, дзякуем Вам за шматгадовае высакароднае служэнне Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і жадаем моцнага здароўя і шчаслівага, актыўнага даўгалецця!

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам