ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Скарбы Нясвіжа
З юбілеем!

Настаўнік і творца

Настаўнік і творца
Іншыя навіны

З 5 па 24 сакавіка ў зале нотных і аўдыядакументаў (пам. 305) арганізавана выстаўка “Настаўнік і творца”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Васіля Андрэевіча Залатарова (1872–1964).


Творчасць В.А. Залатарова – кампазітара, тэарэтыка, педагога, прафесара, народнага артыста Беларусі і заслужанага артыста Расіі – яркая старонка ў гісторыі савецкай музычнай культуры. Пераемна звязаны ў сваёй творчасці з традыцыямі рускай класічнай музыкі, кампазітар у той жа час многае запазычыў у музычным фальклоры іншых народаў – беларускага, украінскага, малдаўскага, яўрэйскага, узбекскага, таджыкскага і туркменскага.

З імем прафесара В.А. Залатарова звязана ў асноўным фарміраванне і станаўленне беларускай нацыянальнай кампазітарскай школы, а таксама выхаванне плеяды высокадаравітых кампазітараў і музыказнаўцаў, сярод якіх У. Алоўнікаў, А. Багатыроў, Л. Абеліёвіч, Д. Лукас і інш.

Творчая спадчына кампазітара надзвычай багатая: ён напісаў оперы, балет, сімфоніі, кантаты, рамансы і іншыя творы. Балет “Князь-возера” (паст. 1949) доўгі час ішоў у Беларускім тэатры оперы і балета. За гэты твор В.А. Залатароў быў удастоены Дзяржаўнай прэміі СССР.

Сачыненні В.А. Залатарова вылучаюцца яснай, скончанай фактурай, майстарскім развіццём музычнай думкі, што сведчыць пра шматграннасць творчага ўяўлення і выдатны густ кампазітара.

На выстаўцы прадстаўлены нотныя зборнікі твораў В.А. Залатарова, беларускія народныя песні ў яго апрацоўцы – “Ах, ты сад, ты мой сад…”, “Ох, і сеяла Улляначка лянок” і інш. Сярод экспанатаў – манаграфія аўтара “Фуга” (1932), якая стала першай рускай навуковай работай, прысвечанай гэтай музычнай форме. Наведвальнікі выстаўкі могуць таксама пазнаёміцца з кнігай В.А. Залатарова “Воспоминания о моих великих учителях, друзьях и товарищах” (1957). Працягваюць экспазіцыю кнігі і публікацыі пра кампазітара і яго творчасць.

Кантактны тэлефон: 293-27-52.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам