3 чэрвеня ў дзіцячым пакоі адбылася cустрэча ў літаратурна-музычнай гасцёўні “Яркія фарбы лета”.
Мерапрыемства, прысвечанае пачатку лета, адкрылася музычнай прэзентацыяй. Дзеці пабывалі ў гасцях у цётачкі Савы, разам з якой яны апынуліся на вясёлым сонечным лужку. Дзеці прачыталі вершы, адгадалі музычныя загадкі, паўдзельнічалі ў рухавых гульнях.
Падчас мерапрыемства юныя жывапісцы намалявалі яркіх вясёлых матылькоў у нетрадыцыйнай тэхніцы выяўленчага мастацтва.
Свята завяршылася яркім вальсам матылькоў у выкананні дзяўчынак і хлопчыкаў.