ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У будучым няма месца дзіцячай працы!
Яркія фарбы лета

Дух рэлігійнай традыцыі і друкаваная ікона

Дух рэлігійнай традыцыі і друкаваная ікона
Іншыя навіны

11 чэрвеня адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Дух рэлігійнай традыцыі і друкаваная ікона” з фондаў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту і Музея земляробства імя ксяндза К. Клюка (г. Цехановец, Польшча).


На выстаўцы прадстаўлена звыш 70 экспанатаў. Яны надрукаваны ў канцы XIX – пачатку XX ст. у еўрапейскіх друкарнях у складанай, надзвычай працаёмкай тэхніцы хромалітаграфіі. Менавіта гэты спосаб друку дазваляў перадаваць усе колеры арыгінала і выдаваць якасныя друкаваныя рэлігійныя выявы вялікім тыражом. Вынік атрымліваўся такі, што і сёння людзі дзівяцца прыгажосці старадаўняй каляровай іконы.

Сярод праваслаўных ікон, змешчаных у экспазіцыі, вылучаюцца высокамастацкія хромалітаграфіі адэскага выдаўца Я.І. Фясенкі, атрымаўшага першы прыз на Сусветнай міланскай выстаўцы за прадстаўленыя творы, і падакладныя на дошцы хромалітаграфіі І.Д. Сыціна. Самая рэдкая і незвычайная з каталіцкіх абразоў – ікона Божай Маці Чанстахоўскай. Арыгінальнасць яе ў тым, што пры змене ракурсу нечакана, як бы цудоўным чынам, перад чалавекам адкрываюцца тры выявы: Антонія Падуанскага, Анёла-ахоўніка, Божай Маці.

Музейныя калекцыі старадаўніх каляровых друкаваных ікон дапоўніць выстаўка кніг з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Наведвальнікі пабачаць рэпрынтныя выданні беларускіх старадрукаў XVI–XVIII стст. з чорна-белымі і каляровымі выявамі абразоў (друкары Спірыдон Собаль, Аляксандр Тарасевіч) і арыгіналы ХІХ – пачатку ХХ ст., выданні па гісторыі друкавання, энцыклапедыі тэхнічных прыстасаванняў для хромалітаграфіі, каталогі друкаваных абразоў найбуйнейшых прыватных выдавецтваў.

Мерапрыемства пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх). Выстаўка “Дух рэлігійнай традыцыі і друкаваная ікона” будзе працаваць да 27 жніўня 2015 года.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 33, 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам