ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Добрае сэрца Івана Навуменкі
Працягваецца серыя семінараў віртуальнай чытальнай залы

XXV ММКВК у самым разгары! І нам яшчэ ёсць што расказаць!

XXV ММКВК у самым разгары! І нам яшчэ ёсць што расказаць!
Іншыя навіны

Калі вы яшчэ не паспелі наведаць кніжную выстаўку-кірмаш – не хвалюйцеся! Наперадзе два дні, якія будуць не менш насычанымі, чым папярэднія.

Запрашаем наведаць мерапрыемствы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі:

2 сакавіка з 11:00 да 11:30 (стэнд НББ) – прэзентацыя інфармацыйнага рэсурсу “Электронны архіў нацыянальнай перыёдыкі”, які змяшчае электронныя версіі газет, часопісаў і паведамленняў інфармацыйных агенцтваў, што выходзяць у Рэспубліцы Беларусь;.

2 сакавіка з 12:00 да 12:30 (стэнд НББ) – прэзентацыя “Віртуальны свет каштоўнасцей”, якая пазнаёміць з мультымедыйнымі віртуальнымі праектамі і выстаўкамі НББ. Вы даведаецеся аб тым, доступ да якіх калекцый бібліятэкі прадастаўлены на яе інтэрнэт-партале, каму могуць быць карысныя дадзеныя інфармацыйныя прадукты і як імі можна скарыстацца;

3 сакавіка з 10:00 да 11:00 (галоўная сцэна) – прэзентацыя “Кніга – галоўны экспанат”, на якой аўтарытэтныя выступоўцы дакажуць, што кніга можа быць не толькі крыніцай інфармацыі, але і цікавым экспанатам.

Месца сустрэчы – адміністратыўны комплекс на праспекце Пераможцаў, 14.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 81, 293 28 23.

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам