ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ад Саратаўскай вобласці
Французскі аўтограф

XVII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

XVII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш
Іншыя навіны

10 лютага пачала работу XVII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш, якая праходзіць у НВЦ "БелЭкспа".


Яе арганізатарамі выступілі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ГА "Беларуская асацыяцыя кнігавыдаўцоў і кнігараспаўсюджвальнікаў", ААТ "Белкніга", ВК ТАА "Макбел".

Сёлета свае кніжныя навінкі ў Беларусь прывезлі 619 удзельнікаў з 26 краін свету. Ганаровы госць XVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу – Францыя.

Арганізатары мерапрыемства падрыхтавалі для наведвальнікаў цікавую і пазнавальную праграму. 11 лютага праходзіць традыцыйны "Бібліятэчны дзень", 12 лютага – "Дзень ведаў". У рамках выстаўкі-кірмашу запланаваны прэзентацыі шматлікіх навінак беларускіх і замежных выдавецтваў, літаратурныя сустрэчы, аўтограф-сесіі і інш.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі традыцыйна прымае ўдзел у Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы. Сёлета яна максімальна шырока дэманструе сваю выдавецкую дзейнасць: на стэндзе прадстаўлены электронныя і друкаваныя выданні, сувенірная і рэкламная прадукцыя.

У дзень адкрыцця выстаўкі Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі быў уручаны дыплом за актыўны ўдзел.

 

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам