ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
XVII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш
Семінар МАГАТЭ

Французскі аўтограф

Французскі аўтограф
Іншыя навіны

З 10 лютага па 15 сакавіка ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ладзіцца выстаўка “Французскі аўтограф”.


У фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі захоўваецца унікальная калекцыя выданняў з аўтографамі знакамітых прадстаўнікоў французскай культуры, літаратуры і мастацтва, палітычных і грамадскіх дзеячаў ХІХ – першай трэці ХХ ст. Надпісы надаюць кнізе унікальны характар – гэта лаканічны ліст з мінулага, у якім знайшлі адлюстраванне падзеі, імёны, лёсы.

У кожнай кнігі, як і ў кожнага аўтографа, свая гісторыя, часам за надпісам хаваюцца такія звесткі пра падзеі і далучаных да іх людзей, якія сёння з’яўляюцца асабліва карыснымі для разумення шматлікіх фактаў жыцця і творчасці аўтара і яго акружэння. Характар аўтографаў надзвычай разнастайны: дароўныя надпісы, прызнанні ў сяброўстве, надпісы-прывітанні, надпісы-ўспаміны, філасофскія роздумы, выражэнне адносін да людзей, часу, гісторыі і інш.

На выстаўцы прадстаўлены аўтографы французскіх пісьменнікаў – Эміля Заля, Анатоля Франса, Рамэна Ралана, Поля Фора; мастакоў – Пабла Пікасо, Марка Шагала, Жана Эфэля; палітычных дзеячаў – Леона Блюма, Жоржа Клемансо, Поля Думэра і інш.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам