ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Канферэнцыя “Віцебскі край”
Дзіцячы пакой запрашае

Выязны семінар у Магілёве

Выязны семінар у Магілёве
Іншыя навіны

22–23 лістапада на базе Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна прайшоў семінар “Сучасны стан і вектары развіцця бібліятэк Рэспублікі Беларусь” з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства культуры, кіраўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі, дырэктараў бібліятэк Магілёўскай вобласці.


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна.

22 лістапада ўдзельнікі семінара абмеркавалі пытанні дзяржаўнага рэгулявання бібліятэчнай галіны рэспублікі і перспектывы далейшага развіцця бібліятэк краіны. Асаблівая ўвага была нададзена праблемам інфарматызацыі і развіцця абслугоўвання ў віртуальным асяроддзі, стварэнню карпаратыўных рэсурсаў і іх рацыянальнаму выкарыстанню для забеспячэння роўнага доступу да інфармацыі жыхароў усіх рэгіёнаў Магілёўскай вобласці.

23 лістапада прадстаўнікі Міністэрства культуры, Нацыянальнай бібліятэкі і Магілёўскай абласной бібліятэкі наведалі аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Дрыбінскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе ў рамках рэспубліканскай акцыі “Кніга – крыніца мудрасці, ведаў і навукі...” перадалі ў дар гэтай установе больш за 170 экз. розных выданняў.

Наступным пунктам маршруту выязнога семінара стала бібліятэка-філіял Дрыбінскай бібліятэчнай сеткі ў аграгарадку Чэрнеўка, дзе размясціўся этнаграфічны куток “Ад родных вытокаў...”, створаны сіламі бібліятэкара Галіны Мікалаеўны Гурскай пры непасрэдным удзеле жыхароў аграгарадка і яго наваколля. На сённяшні дзень у этнаграфічным кутку змяшчаецца больш за 60 экспанатаў. Ён заўсёды поўны наведвальнікаў: праходзяць экскурсіі для беларускіх і замежных турыстаў, віктарыны, турніры і іншыя адукацыйныя мерапрыемствы для дзяцей і дарослых. Актыўная праца бібліятэкі з падрастаючым пакаленнем была адзначана ў 2017 годзе дыпломам першай ступені XXV Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

У другі дзень удзельнікі семінара наведалі аграгарадок Цёмны Лес, дзе пазнаёміліся з работай аб’яднанай бібліятэкі. Бібліятэкар Алена Міхайлаўна Шавардава падзялілася вопытам сваёй работы, пазнаёміла з экспазіцыяй літаратурна-краязнаўчага музейнага пакоя “Паэтычная зорка маленькай радзімы”, створанага ёю разам з членамі краязнаўчага клуба “Спадчына”. Экспазіцыя ў ім прысвечана жыццю і творчасці вядомай беларускай паэтэсы Ніны Дзмітрыеўны Кавалёвай – ураджэнкі в. Еськаўка Дрыбінскага раёна.

Наступным пунктам маршруту выязнога семінара была вёска Пакуцце Дрыбінскага раёна, дзе ўдзельнікі пазнаёміліся з работай мабільнай бібліятэкі.

Кульмінацыяй мерапрыемства стала наведванне цэнтральнай раённай бібліятэкі і дзіцячай бібліятэкі-філіяла Дрыбінскай бібліятэчнай сеткі. Усе ўдзельнікі семінара адзначылі высокі ўзровень матэрыяльна-тэхнічнай базы, зацікаўленае і адказнае стаўленне супрацоўнікаў і, як следства, – велізарную запатрабаванасць бібліятэк у мясцовых жыхароў.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам