ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выязны семінар у Магілёве
“Беражлівая капейка”, або Дзецям – пра фінансы

Дзіцячы пакой запрашае

Дзіцячы пакой запрашае
Іншыя навіны

29 лістапада дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–9 гадоў на літаратурнае чытанне “Што за цуд гэтыя казкі!”.


Краіна казак – самая дзіўная і цудоўная з усіх краін на свеце. Упершыню дзіця трапляе туды яшчэ не ўмеючы чытаць, калі мама ці бабуля расказваюць яму казку на ноч.

Не сакрэт, што казкі любяць не толькі дзеці, але і многія дарослыя. Слухаючы іх ці чытаючы, чалавек спасцігае адвечную мудрасць, беражліва захаваную для нас продкамі, трапляе ў свет, дзе адбываюцца цуды і дабро заўсёды перамагае зло.

Падчас літаратурнага чытання дзеці здзейсняць падарожжа ў свет такіх казак, як “Церамок”, “Калабок”, “Гусі-Лебедзі”, “Курачка-Рабка”, “Рэпка”, “Маша і Мядзведзь”, пазнаёмяцца з казачнымі героямі і даведаюцца шмат новага і цікавага.

Чытанне казак развівае вобразнае мысленне і ўяўленне, узбагачае ўнутраны свет, пашырае кругагляд дзяцей. Вечар, прысвечаны казкам, падорыць удзельнікам станоўчыя эмоцыі, новыя знаёмствы, добрыя веды і… кропельку чараўніцтва.

Час правядзення: 18.00–19.30

Тэлефон для даведак: (8 017) 293-25-34

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам