У дзіцячым аздараўленчым лагеры “Зорны”, размешчаным у сасновым бары Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці, прайшла чарговая выязная экскурсія, прысвечаная жыццю і творчасці вядомага дзіцячага пісьменніка Янкі Маўра.
Дзеці ў інтэрактыўнай форме пазнаёміліся з цікавымі фактамі пра Нацыянальную бібліятэку Беларусі, больш даведаліся пра жыццё і творчасць Янкі Маўра, віртуальна зазірнулі ў тыя куткі нашай краіны, з якімі было звязана жыццё пісьменніка. Дзяўчынкі і хлопчыкі прагледзелі прэзентацыю па творчасці вядомага земляка, пазнаёміліся з кніжным аглядам выданняў Янкі Маўра розных гадоў, выканалі некалькі творчых заданняў.
У Год малой радзімы экскурсанты таксама змаглі пагартаць кнігі з фондаў бібліятэкі па гісторыі Міншчыны, паглядзець некалькі серый мультфільма “Аповесць мінулых гадоў”, прысвечанага паходжанню гербаў гарадоў Беларусі. У канцы экскурсіі ўсіх чакалі памятныя сувеніры.
Запрашаем і вас стаць удзельнікамі выязной экскурсіі “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” па творчасці Янкі Маўра, Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: (8 017) 293 28 53, 293 29 66.