ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Музыканты-аматары запрашаюць
Мір адзін для ўсіх!

Вывучэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь з дапамогай інфармацыйна-прававых сістэм

Вывучэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь з дапамогай інфармацыйна-прававых сістэм
Іншыя навіны

7 верасня ў рамках мерапрыемстваў віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбыўся семінар-трэнінг па выкарыстанні інфармацыйна-прававой сістэмы (ІПС) “Эксперт”.

Рэсурс змяшчае электронныя версіі нарматыўна-прававых актаў па ўсіх галінах беларускага заканадаўства, міжнародныя пагадненні; формы тыпавых і прыкладных дагавораў; службовыя і рабочыя інструкцыі, інструкцыі па ахове працы, даведачныя матэрыялы для спецыялістаў арганізацый – бухгалтараў, юрыстаў, кіраўнікоў, кадравікоў, эканамістаў і інш.

У якасці спікераў былі запрошаны прадстаўнікі кампаніі “ЭкспертЦэнтр”, якія распавялі аб сістэме “Эксперт”, яе складніках і функцыянальных магчымасцях. Галоўнай часткай семінара стала навучанне працы з ІПС, дзе кожны ўдзельнік змог на практыцы пазнаёміцца з рэсурсам і задаць пытанні.

Нагадваем нашым чытачам, што доступ да інфармацыйна-прававой сістэмы “Эксперт”, а таксама цэлага шэрагу электронных рэсурсаў, якія змяшчаюць актуальную прававую інфармацыю, адкрыты ў зале прававой інфармацыі.

Запрашаем у Нацыянальную бібліятэку Беларусі!

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам