ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Віцязь” едзе ў Давыд-Гарадок
Розныя эпохі – адзіныя карані

Выстаўка пераможцаў конкурсу па дызайне

Выстаўка пераможцаў конкурсу па дызайне
Іншыя навіны

9 ліпеня а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) адбудзецца адкрыццё выстаўкі пераможцаў нацыянальнага конкурсу Літвы па дызайне Geras dizainas – 2013.


Мэта конкурсу – выявіць і прадставіць грамадскасці лепшы дызайн, створаны літоўскімі дызайнерамі або ўкаранёны літоўскімі прадпрыемствамі ў апошнія два гады. Арганізатары конкурсу – асацыяцыя Lietuvos dizaino forumas (Форум дызайну Літвы) і Міністэрства культуры Літоўскай Рэспублікі – разлічваюць на прызнанне значнасці такой галіны, як дызайн. Гэта будзе спрыяць развіццю крэатыўнай індустрыі і эканомікі ў цэлым.

Члены міжнароднага журы, у ліку якіх старшыня Беларускага саюза дызайнераў Зміцер Сурскі, разглядалі работы ўсіх відаў дызайну, уключаючы прамысловы, графічны, дызайн упакоўкі, адзення, інтэр’еру, мультымедыя.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 67, 293 28 33.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам